Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах зачыталі ліст ад Пазьняка


На жалобным мітынгу ў Курапатах быў зачытаны ліст ад старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка.

Адкрывальнік злачыннай «зачысткі» у Курапатах рашуча асудзіў камуністычную сыстэму і папярэдзіў, што гульні цяперашніх беларускіх уладаў з Крамлём могуць дрэнна скончыцца для Беларусі. Спадар Пазьняк ня мае ілюзіяў наконт таго, што ў мэтадах Крамля і Лубянкі хоць нешта зьмянілася.

Гэтую засьцярогу падзяліў і ягоны намесьнік Юрась Беленькі, які заявіў пра непрыхаваны этнацыд, які меў месца ў дачыненьні да беларусаў у жахлівыя дні 1937 году. Але пагроза ня зьнікла: «Як толькі імпэрыя атрымае сыгналь, яна сёньня будзе тварыць тое ж самае».

Глядзець камэнтары (6)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG