Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Кітая і Тайваня сустрэнуцца ўпершыню ў гісторыі


Кіраўнік Тайваня Ма Інцзю (справа) і кіраўнік КНР Сі Цзіньпінь
Кіраўнік Тайваня Ма Інцзю (справа) і кіраўнік КНР Сі Цзіньпінь

Прэзыдэнты КНР і Тайваня правядуць першую ў гісторыі Кітая сустрэчу. Сустрэча пройдзе ў суботу ў Сынгапуры, заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Тайваня.

Кіраўнік Тайваня Ма Інцзю і кіраўнік КНР Сі Цзіньпінь маюць намер абмяняцца ідэямі адносна паляпшэньня двухбаковых адносінаў. Аднак, па словах прэс-сакратара, падчас сустрэчы не чакаецца дасягненьне дамоўленасьцяў або падпісаньне пагадненьняў.

З 1949 году пасьля перамогі камуністычнай рэвалюцыі ў Кітаі, абвяшчэньня КНР і стварэньня на Тайвані Кітайскай рэспублікі прыхільнікамі партыі Гаміньдан, пацярпелымі паразу ў грамадзянскай вайне, два бакі знаходзіліся ў стане канфлікту. У апошнія гады адносіны палепшыліся, значна пашырыліся эканамічныя сувязі паміж Пэкінам і Тайбэем, але Пэкін працягвае настойваць на тым, што Тайвань — гэта неад’емная частка Кітая, якая будзе вернутая ў склад КНР, калі неабходна, з дапамогай сілы.

Прэзыдэнт Ма Інцзю зрабіў стаўку на збліжэньне з Кітаем. Гэтая палітыка непапулярная ў большасьці насельніцтва Тайваня. Паводле апытаньняў, кіруючая партыя Гаміньдан можа пацярпець сур’ёзную паразу на выбарах у студзені будучага году ад Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі, якая выступае за незалежнасьць Тайваня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG