У сваім выступе з трыбуны ў Нью-Ёрку прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка абвінаваціў Расею ў выкарыстаньні права вэта ў Радзе бясьпекі ААН замест «ліцэнзіі на забойства».
Паводле інфармацыі ведамства ААН па справах уцекачоў, з пачатку гэтага году каля 515 тысяч мігрантаў і уцекачоў дабраліся да Эўропы па Міжземным моры. 383 000 зь іх прыбылі ў Грэцыю, яшчэ 129 тысяч — у Італію.
Пра што сьведчыць тэматыка і антызаходняя танальнасьць выступу беларускага прэзыдэнта з трыбуны ААН? Чаму асноўныя тэзісы выступаў Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна амаль супадалі?
Кіраўнік ураду Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прапанаваў Беларусі стварыць «маленькі шэнген на дваіх» — увесьці адзіную візу «саюзнай дзяржавы».
Пра гэта паведаміла агенцтва РИА-Новости са спасылкай на выканаўцу абавязкаў міністра эканамічнага разьвіцьця і гандлю самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Алену Кастэнку.
Старшыня ЦВК апавяла пра памылковую скаргу, прамаўчала пра аналягічную сапраўдную.
Пра гэта Віталь Клічко заявіў дачцэ забітага расейскага палітыка Жане Нямцовай. Мэр Кіева сустрэўся зь ёй сёньня ў Нямеччыне.
«Ці зьбіраецеся вы галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах? Што ведаеце пра супернікаў Лукашэнкі?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Расея дасьць Беларусі адтэрміноўку па плацяжах па дзейных крэдытах да 2016 году.
У інтэрвію Свабодзе блогер Яўген Ліпковіч распавёў пра свой досьвед удзелу ў выбарах і свой прагноз вынікаў выбараў 2015 году.
Рэдактарка сайта «Хартыя’97» Натальля Радзіна настойвае, што выкрыла схаваных супрацоўнікаў КДБ, і сьцьвярджае, што яны ёй пагражаюць.
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прапанаваў увесьці адзіную візу «саюзнай дзяржавы».
Напярэдадні выбараў-2015 зьявіліся новыя агітацыйныя сьпевы за Лукашэнку, але ня варта забываць і старыя. Радыё Свабода прыгадвае 13 песень за Лукашэнку ці пра Лукашэнку розных гадоў.
Беларускае Міністэрства замежных спраў абурылася сюжэтам «РЕН-ТВ» «Сэкс-турызм ва Ўкраіне і Беларусі імкліва набірае абароты».
Кандыдатка на прэзыдэнта Беларусі Тацяна Караткевіч падала скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію на свайго суперніка Аляксандра Лукашэнку.
У інтэрнеце зьявілася відэа, на якім байцы ЛНР затрымліваюць Надзею Саўчанку. Затрыманьне суправаджаецца выбухамі і стрэламі.
У Нью-Ёрку ў штаб-кватэры ААН прайшла першая за два гады працоўная сустрэча і перамовы прэзыдэнтаў Злучаных Штатаў і Расеі. Палова сустрэчы была прысьвечаная абмеркаваньню сытуацыі вакол Украіны.
Колькі ні чытаю пра байкот/ігнор выбараў (што, на маю думку, супрацьлеглыя дзеяньне/бязьдзеяньне), не знаходжу ніводнага аргумэнту «за».
Ці скарыстаецца Беларусь магчымасьцямі, якія могуць ўзьнікнуць пасьля забароны на палёты паміж Расеяй і Ўкраінай, Свабодзе адказвае намесьнік гендырэктара кампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец.
Акцэнт робіцца на адной тэзе – навошта лезьці не ў свае справы?
Упершыню за дзесяць гадоў на трыбуне ААН у нядзелю выступіў Аляксандар Лукашэнка. Ягоную прамову на вуліцы, насупраць будынку ААН сустрэлі бел-чырвона-белымі сьцягамі і адпаведнымі плякатамі.
Выняў з паштовай скрынкі дзівосны выбарчы плякат. «Чатыры ў адным». Справа Лукашэнка, зьлева Караткевіч. З адваротнага боку адпаведна Улаховіч і Гайдукевіч.
Сваю вэрсію для БелаПАН выказаў аналітык Свабоды Валер Карбалевіч.
У Нью-Ёрку Аляксандар Лукашэнка выступіў у агульнай дыскусіі на 70-й сэсіі Генасамблеі ААН.
Што вы ведаеце пра канкурэнтаў Лукашэнкі на выбарах? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі ЗША заявіў, што паміж Вашынгтонам і Масквою захоўваюцца фундамэнтальныя рознагалосьсі.
Падчас выступу на Саміце па пытаньнях міратворчасьці прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў удзельнікаў Генасамблеі ААН падтрымаць Украіну, даўшы ёй статус непастаяннага сябра Рады Бясьпекі ААН.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў панядзелак размаўляў з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам у кулюарах 70-й сэсіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.
Уладзімер Пуцін ня выключыў удзелу Расеі ў сумесных паветраных ударах па пазыцыях «Ісламскай дзяржавы». Абама выказаў трывогу з нагоды ажыцьцяўленьня Менскіх дамоўленасьцяў па Данбасе.
Грамадзкі ды прафсаюзны актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык стаўся на мінулым тыдні героем шматлікіх рэпартажаў. Свабода пагутарыла з чалавекам, які пратэстуе ў канцлягернай робе.
Пра гэта ў панядзелак, 28 верасьня, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на міністэрства транспарту Расеі.
Грамадзянскія актывісты заклікалі вызваліць ня толькі Надзею Саўчанку але і іншых палітвязьняў у Расеі
Выказваньні пасла Расеі ў Варшаве аб частковай віне палякаў за разьвязаньне Другой сусьветнай вайны выклікалі рэзкую рэакцыю ў Польшчы
У Афганістане ў панядзелак талібы захапілі горад Кундуз на поўначы краіны пасьля баёў зь сіламі бясьпекі, якія доўжыліся некалькі гадзін. Пра гэта паведамляюць афганскія ўлады.
Уладзімера Някляева і Анатоля Лябедзьку будуць судзіць 30 верасьня ў Цэнтральным судзе Менску. Таксама ў суд выкліканы Мікалай Казлоў.
Сёньня на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН выступіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Прапануем вам асноўныя тэзы ягонага выступу.
Украінская дэлегацыя ў знак пратэсту супраць дзеяньняў Расеі на ўсходзе Ўкраіны пакінула залу пасяджэньняў Генасамблеі ААН падчас выступу прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
Як іншыя кандыдаты рэагуюць на выступ Лукашэнкі і што б яны заявілі з трыбуны ААН?
Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун адкрыў сёньня ў Нью-Ёрку сэсію Генэральнай Асамблеі арганізацыі.
Навошта патрэбна Лукашэнку сварыцца з Захадам з-за краін, якія далёка ад Беларусі, і канфліктаў, якія непасрэднага ўплыву на яе ня маюць?
Алесь Бяляцкі пракамэнтаваў выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў ААН адносна правоў чалавека.
Паводле папярэдніх дадзеных, на выбарах у парлямэнт гішпанскай правінцыі Каталёнія лідзіруюць прыхільнікі аддзяленьня рэгіёну ад Гішпаніі. Яны могуць атрымаць 68 з 135 дэпутацкіх мандатаў.
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) прысудзіла штогадовую прэмію Вацлава Гаўла вэтэрану расейскага праваабарончага руху Людміле Аляксеевай.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель сустрэлася ў Нью-Ёрку з прэм’ер-міністрам Турцыі Ахмэтам Давутоглу і заявіла пасьля перамоваў зь ім, што Бэрлін і Анкара «ўзмоцняць супрацоўніцтва ў пошуках выхаду з міграцыйнага крызысу», каб «лепш кантраляваць патокі ўцекачоў».
Гэтым разам сатырычныя пэрсанажы Лявона Вольскага Саўка ды Грышка іранізуюць над некаторымі новымі народнымі сьпевамі пра Лукашэнку.
На пытаньне «Свабоды» «Ці патрэбныя перамены ў Беларусі і ці верыце вы ў перамены?» адказвалі жыхары Шклова.
Аляксандар Лукашэнка запэўніў, што Беларусь «будзе і далей адданая сапраўдным правам чалавека», але выступіў супраць палітызацыі гэтага пытаньня.
У заяве, прынятай у апошнія выходныя, Задзіночаньне сьцьвярджае, што авіябаза ўяўляе сабою наўпроставую пагрозу незалежнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі.
Ненавідзячы ўсё ўкраінскае, гэтыя “пацаны” ненавідзяць перш усё беларускае. Але ў Беларусі сёньня “пацанам” не разгарнуцца. А вось у Данецку можна.
У сваім выступе на пленарным пасяджэньні саміту ААН Аляксандар Лукашэнка выкарыстоўваў сваю традыцыйную антызаходнюю рыторыку.
Загрузіць яшчэ