Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У Беларусі разводзіцца жабрацтва. Трэба мяняць нешта ў жыцьці», — апытаньне ў Шклове.


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На пытаньне «Свабоды» «Ці патрэбныя перамены ў Беларусі і ці верыце вы ў перамены?» адказвалі жыхары Шклова.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:00 0:00
Наўпроставы лінк

— Трэба перамены ў эканоміцы. У нас няма ўмоваў для разьвіцьця прыватнага бізнэсу. Патрэбна больш свабоды СМІ, свабоды слова і друку. Больш дэмакратыі, каб людзі маглі выказваць свабодна думкі і меркаваньні.

— У Кітаі, ды й паўсюль, бяром крэдыт за крэдытам. А калі мы іх выплацім? Год, два, тры — і зноў бяром. Такая заможная краіна Беларусь, і ў крэдыты лезем. Колькі ж можна? Усё жыцьцё будзем кульгаць? Вось гэта пытаньне.

— Трэба мяняць падыходы да арганізацыі кіраваньня. Трэба вызваліць ад ціску вышэйшых структур нейкія органы ўлады. Ніколі ж не бывае, каб пад прымусам людзі разьвіваліся. Атрымліваюцца нейкія прарывы ў прамысловасьці, мэдыцыне, адукацыі.

— Ад пераменаў таксама бываюць наступствы. Як мы людзі памяркоўныя, дык перамены б у лепшы бок не пашкодзілі. Чым большыя даходы, тым спаганяць будуць больш. Мы, беларусы, прывыклі жыць не ў асаблівай раскошы. Але няхай бы і заробкі, і пэнсіі былі вышэйшыя, але гэта не ад нас залежыць.

— Вядома ж, нешта мяняць трэба. Ідзём мы няправільнай дарогай. Паглядзіце, як цяпер даляр скача і цэны. Там, вядома ж, нешта трэба мяняць. Але ўсё застанецца як было.

— Мяне ўсё задавальняе. Няхай усё застаецца як ёсьць — мірна, спакойна, стабільна.

— Трэба абавязкова мяняць жыцьцё. Пэнсіянэры жывуць на мізэрную пэнсію. І заробкі мізэрныя. Разводзіцца ў Беларусі жабрацтва. Меней трэба падаткамі абкладаць людзей.

— Усё добра ў нас, у Беларусі. Прэзыдэнт наш стараецца. У нас ёсьць усе ўмовы, для таго каб жыць, працаваць. Мне прэзыдэнт і ягоная палітыка дужа падабаецца. Для ўсіх ён стараецца.

— Тое, што зроблена для Беларусі, гэта добра. Новыя дамы ўзводзяць. Калгасы аб’ядноўваюць. Але трэба ўжо неяк пра людзей клапаціцца. Каб лепей было ім. Заробкі мо павысіць? Працоўнымі месцамі забясьпечыць.

— Кумаўё выкараніць. Каб начальнікі меней сваякоў ставілі. У нас гэтак усё павязана. Усё завязла ў гэтым.

— Дык яно нічога і не памяняецца. Будзе як будзе. І прэзыдэнт стары застанецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG