27 верасьня ў Кіеве, у будынку Моладзевага нацыяналістычнага кангрэсу (МНК) адбыўся вечар памяці добраахвотнікаў, якія загінулі ў антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны — Алеся Чаркашына і Віталя Целіжэнкі.
«Свабода» высьвятляла, як часта і чаму Захад мірыцца з дыктатарамі і да чаго гэта прывяло ў іншых краінах.
Рух «За Свабоду» лічыць, што праэўрапейская сілы павінны выступіць на парлямэнцкіх выбарах 2016 году адзіным блёкам, а на наступных прэзыдэнцкіх выбарах — вылучыць свайго кандыдата
Польскі ўрад лічыць магчымай высылку з краіны пасла Расеі, які ўсклаў на Польшчу частковую адказнасьць за пачатак Другой Сусьветнай вайны.
Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад не павінен пазьбегнуць судовага перасьледу, нават калі зможа «прыняць удзел у пераходным палітычным працэсе» ў сваёй краіне.
На саміце па ўстойлівым разьвіцьці ў Генэральнай асамблеі ААН 27 верасьня адбыўся выступ Аляксандра Лукашэнкі. Дагэтуль беларускі кіраўнік быў у ААН тры разы.
Аляксандар Лукашэнка, выступаючы на пленарным пасяджэньні саміту ААН па ўстойліваму развіцьцю, абвінаваціў «моцных гэтага сьвету» у злачынствах ў Іраку, Лібіі і Сырыі.
Паведамляецца, што спаборніцтвы, на якіх вялася стральба з танкаў, прыпынілі пасьля няшчаснага выпадку.
У Баранавічах Рыгор Грык зладзіў пікет у падтрымку Тацяны Караткевіч, супраць расейскіх вайсковых базау і за сацыяльныя правы людзей.
У Кішынёве прайшоў мітынг пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Малдовы Нікалае Цімафці, правядзеньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў і зьмяненьня Канстытуцыі.
Ён нарадзіўся ў 1965 у мястэчку Бобр Крупскага раёну Меншчыны. Адукацыю атрымаў у Беларускай акадэміі мастацтва. Штогод у Дзень Волі ладзіць мастацкія акцыі, за якія неаднаразова быў арыштаваны і асуджаны.
Беларускія карыстальнікі twitter пачалі акцыю супраць расейскеай вайсковай базы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
У Маскве на несанкцыянаванай антываеннай акцыі былі затрыманыя 11 дэманстрантаў, у Санкт-Пецярбургу — двое.
Калі вы пачынаеце хлусіць, гэта яшчэ не значыць, што вы становіцеся палітыкам.
Ваенна-паветраныя сілы Францыі нанесьлі першыя ўдары па пазыцыях экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў Сырыі.
Гісторык Анатоль Тарас лічыць, што сёньняшнія ўлады Беларусі ня могуць будаваць дзяржаўную ідэалёгію на нацыянальных каштоўнасьцях, бо яны застаюцца пераважна савецкімі людзьмі.
У праграме «Зона Свабоды» таксама: пра што гавораць і што недагаворваюць кандыдаты ў прэзыдэнты, Статкевіч задае 5 пытаньняў Лукашэнку.
Расейская авіябаза ў Бабруйску пачне функцыянаваць ужо са студзеня 2016 году, паведамляе расейская «Независимая газета».
Як паведамляе вугорская паліцыя, толькі за мінулую суботу ў Вугоршчыну з суседніх краін прыбыло 9742 мігранта.
У Гішпанскай правінцыі Каталёнія ў нядзелю праводзяцца мясцовыя выбары, якія могуць прывесьці да перамогі прыхільнікаў незалежнасьці.
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Нью-Ёрку з дырэктарам-распарадчыкам МВФ Крысьцін Лагард. 27 верасьня ён выступіць на саміце ААН.
Паводле кіраўніка “Газпрому” Аляксея Мілера, калі зіма будзе анамальна халоднай, можна чакаць праблем.
Раней Эўрапейскі Зьвяз расцаніў ўзьвядзеньне пагранічных перашкод на шляху ўцекачоў з Блізкага Ўсходу як парушэньне права на свабоду перамяшчэньня.
Былы прэзыдэнт Латвіі Гунтыс Улманіс пра тое, чаму ня можа быць дзьвюхмоўнай сыстэмы і чаму беларусам ня трэба быць блізарукімі і наіўнымі ў адносінах з Расеяй.
Выбары ў Беларусі ператварыліся ў рытуал ляяльнасьці дзяржаве, як гэта было за савецкім часам.
Амбасадар Расеі ў Польшчы Сяргей Андрэеў будзе выкліканы ў МЗС Польшчы ў панядзелак, пасьля таго як ён заявіў у інтэрвію, што Польшча часткова вінаватая ў пачатку Другой сусьветнай вайны.
На мабільныя тэлефоны палітыкаў прыйшлі sms-паведамленьні, у якіх Цэнтральны суд Менску «інфармуе аб яўцы для ўдзелу ў разглядзе справы аб адміністрацыйным правапарушэньні».
Асуджанага ў Расеі за шпіянаж грамадзяніна Эстоніі Эстана Кохвэра абмянялі на былога афіцэра МУС Эстоніі Аляксея Дрэсэна, які, у сваю чаргу, адбываў пакараньне на бацькаўшчыне за перадачу сакрэтных звестак расейскай ФСБ.
На кіраўнікоў урадаў Украіны і Польшчы Арсені Яцанюка і Эву Копач рыхтаваўся замах. Пра гэта сёньня паведаміла «Радыё Польшча».
26 верасьня кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку з 50—годзьдзем.
Праўда, само пагадненьне яшчэ не падпісанае. Але прынцыповая згода ўсіх удзельнікаў гэтых складаных перамоваў дасягнутая.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што прысутнасьць расейскіх войскаў у Сырыі нагадвае яму сытуацыю з далучэньнем да Расеі Крыму і пачатку агрэсіі на ўсходзе Ўкраіны.
Тацяна Караткевіч першай з кандыдатаў у прэзыдэнты наведалася ў райцэнтар, зь якога пачаў сваю палітычную кар’еру Аляксандар Лукашэнка. На сустрэчы з выбарцамі кандыдатка заклікала галасаваць за яе і казала пра «Народную праграму», зь якой зьбіраецца стаць кіраўніком Беларусі.
Ляўрэатам конкурсу ведаў аб Расеі абяцалі паездку ў гэтую краіну, але польскія пэдагогі не былі папярэджаныя, што дзеці паедуць у Крым.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пагадзіўся на першую за два гады афіцыйную сустрэчу з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным пасьля «неаднаразовых просьбаў» расейскага боку, паведаміў Белы дом.
Такім чынам Заграб прадэманстраваў гатоўнасьць урэгуляваць спрэчку аб уцекачах, які на гэтым тыдні перарос у гандлёвую вайну з Бялградам.
Апошнім сярод зарэгістраваных кандыдатаў у прэзыдэнты на першым канале Беларускага тэлебачаньня выступіў 25 верасьня Сяргей Гайдукевіч.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 26–29 верасьня зьбіраецца з рабочым візытам у Злучаныя Штаты Амэрыкі.
Аляксей Маркулевіч зь Берасьцейшчыны зьехаў ваяваць за «ДНР». Сястра Вераніка кажа, што ні яна, ні маці не маглі адгаварыць Аляксея ад гэтага.
У сваім перадвыбарчым выступе кандыдат у прэзыдэнты Сяргей Гайдукевіч заявіў, што праблема з мігрантамі так ці інакш можа закрануць нашу краіну.
Прадпрымальнікі даслалі кандыдатам сьпіс пытаньняў, якія адлюстроўваюць сёньняшнія праблемы дробнага бізнэсу. Аднак атрымалі адказ толькі ад Тацяны Караткевіч.
Пасольства Ўкраіны ў Казахстане накіравала ноту пратэсту Астане ў сувязі з казахстанскімі падручнікамі для сярэдніх школ, у якіх анэксаваны Масквой украінскі паўвостраў Крым названы «суб’ектам» Расейскай Фэдэрацыі.
Унікальны комплекс верхавых балот «Ельня» ў Мёрскім раёне наведалі амбасадар Вялікай Брытаніі Брус Бакнэл і часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд з жонкай.
Кандыдат у прэзыдэнты Тацяна Караткевіч зьвярнулася ў Цэнтравыбаркам з просьбай перадаць ёй эфірны час, ня выкарыстаны іншым кандыдатам, Аляксандрам Лукашэнкам.
Рэчыцкі райвыканкам раіць прыхільнікам кандыдата ў прэзыдэнты Тацяны Караткевіч узгадняць агітацыйныя пікеты з БРСМ і «Белай Русьсю».
ААН пляцоўка адкрытая для ўсіх. Дзівіцца таму, што Пуцін альбо Лукашэнка выступяць на Генэральнай Асамблеі ня трэба. Радыё Свабода ўзгадала пяць прамоваў дыктатараў з трыбуны ААН.
«Хто ідзе ў прэзідэнты? Што чакаеце ад свайго кандыдата? Ці пойдзеце галасаваць?» З такімі пытаньнямі карэспандэнтка Свабоды зьвярталася да менскіх студэнтаў.
Аляксандар Лукашэнка жорстка выказаўся наконт беларусаў, якія ваююць на Данбасе, ацаніўшы іх агульную колькасьць у два дзясяткі чалавек.
Намесьніца старшыні ТБШ кажа пра розьніцу паміж ідэалёгіяй і каштоўнасьцямі і пра тое, якіх рэформаў патрабуе адукацыя, каб Беларусь не ператварылася ў Прыднястроўе.
Хоць прэзыдэнцкая кампанія і прыцягвае ўвагу грамадзкасьці і экспэртаў, але запраграмаваны вынік робіць яе ня вельмі цікавай. Больш важная і зьмястоўная тэма — што будзе пасьля выбараў? Чаго варта чакаць? Якія зьмены і павароты будуць адбывацца на нашых вачах?
Загрузіць яшчэ