Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы захапілі горад Кундуз на поўначы Афганістану


Талібы патрулююць вуліцы Кундузу. 28.09.2015
Талібы патрулююць вуліцы Кундузу. 28.09.2015

У Афганістане ў панядзелак талібы захапілі горад Кундуз на поўначы краіны пасьля баёў зь сіламі бясьпекі, якія доўжыліся некалькі гадзін. Пра гэта паведамляюць афганскія ўлады.

Талібы ўзьнялі свой сьцяг над адміністрацыйнымі будынкамі і выпусьцілі з мясцовай турмы некалькі соцень сваіх прыхільнікаў.

Улады заяўляюць, што спэцпадразьдзяленьні афганскіх узброеных сілаў накіроўваюцца ў Кундуз, каб вызваліць горад ад баевікоў.

Раней талібы паведамілі, што захапілі ўрадавыя ўстановы ў горадзе і рухаюцца ў кірунку да галоўнага аэрапорту, куды ўцяклі некаторыя прадстаўнікі ўраду.

За апошнія 14 гадоў гэта адна з самых буйных паразаў афганскіх сіл бясьпекі, бо ад пачатку апэрацыі міжнароднай кааліцыі ў Афганістане талібам ні разу не ўдавалася ўзяць пад кантроль такія буйныя гарады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG