Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея імкнецца маленькімі крокамі ўцягваць нас у сваю багну, — Фёдараў


Андрэй Фёдараў
Андрэй Фёдараў

Кіраўнік ураду Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прапанаваў Беларусі стварыць «маленькі шэнген на дваіх» — увесьці адзіную візу «саюзнай дзяржавы». Кіраўнік ураду Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што тэма адзінай візы «саюзнай дзяржавы» пэрспэктыўная і будзе абмяркоўвацца.

«Ня думаю, што гэты праект істотна зьменіць сытуацыю зь перамяшчэньнем па нашых дзяржавах, уездам у Расею і Беларусь, але гэта новая юрыдычная якасьць. У выпадку падпісаньня дамовы мы створым зь Беларусьсю такі маленькі шэнген на дваіх. Гэта створыць агульныя правілы ўезду-выезду на тэрыторыю нашых краін. Гэта важна, таму што міжнародная міграцыйная практыка вельмі складаная, і мы вельмі не хацелі б, каб перад нашымі краінамі паўстала тая ж праблема, якая цяпер у Эўразьвязе. А ўніфікацыя візавага рэжыму ў гэтым сэнсе мае вялікае значэньне. Уніфікацыя не будзе азначаць страты сувэрэнітэту кожнай краіны ў дачыненьні да прыняцьця рашэньняў аб пэрсонах нон-грата», — цытуе БЕЛТА заяву на прэс-канфэрэнцыі Мядзьведзева.

Палітоляг Андрэй Фёдараў сказаў карэспандэнту Свабоды, што гэта ўжо ня першыя размовы на тэму адзінай візы. Але ці можа такая віза насамрэч зьявіцца, і да чаго гэта прывядзе?

«У нас можа быць што заўгодна. Але калі краіны розныя, то няхай бы кожная паасобку разьбіралася са сваімі наведвальнікамі. А так усё будзе залежаць ад адносінаў той жа Расеі з Захадам, напрыклад. Калі яны будуць дрэннымі і ў нас будуць гэтыя візы, то нас гэта нэгатыўна зачэпіць».

Чаму Расея так настойліва намагаецца ўвядзеньня гэтай саюзнай візы?

«Яны хочуць маленькімі крокамі, але цягнуць гэтую інтэграцыю. І ўцягваць нас у сваю багну. Па вялікім рахунку пакуль што не атрымліваецца рабіць вялікія крокі, — дык хоць маленькія. Магчыма, гэта ім трэба з унутрыпалітычнага пункту гледжаньня, каб дэманстраваць свайму насельніцтву, што інтэграцыя ідзе. І чым далей яны зацягнуць нас маленькімі крокамі, тым цяжэй будзе вырывацца. Таму Расея імкнецца ўцягваць нас у інкарпарацыю. Хоць малымі крокамі, але не спыняцца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG