Лукашэнка любіць хваліцца, што ён, у адрозьненьне ад суседзяў, не распрадаў краіну, народнае багацьце алігархам. Але цьмяная гісторыя зь перадачай расейскаму алігарху Міхаілу Гуцэрыеву ў эксплюатацыю Нежынскага горна-абагачальнага камбінату пагражае сапсаваць сьветлы вобраз руплівага гаспадара.