Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Кіева: імем Барыса Нямцова назавуць праспэкт, дзе знаходзіцца пасольства Расеі


Барыс Нямцоў на мітынгу 24 лістапада 2007 году ў Маскве.
Барыс Нямцоў на мітынгу 24 лістапада 2007 году ў Маскве.

Пра гэта Віталь Клічко заявіў дачцэ забітага расейскага палітыка Жане Нямцовай. Мэр Кіева сустрэўся зь ёй сёньня ў Нямеччыне.

Падчас сустрэчы Клічко пацьвердзіў, што ў гонар Нямцова будзе перайменаваны Паветранафлёцкі праспэкт, на якім знаходзіцца расейскае пасольства ў Кіеве. Жана Нямцова падтрымала ідэю перайменаваць праспэкт ў гонар яе бацькі.

Клічко ўпершыню выказаў ідэю перайменаваньня адной з кіеўскіх вуліц у гонар Нямцова ў чэрвені 2015 году, пасьля таго, як ад гэтай ідэі адмовіліся ўлады Масквы. Паводле Клічко, у Кіеве ніколі не забудуць намаганьні Нямцова па ператварэньні Ўкраіны ў дэмакратычную дзяржаву.

«Ён сапраўды клапаціўся пра нашу краіну, хацеў бачыць яе дэмакратычнай. Мы гэтага ні ў якім разе не забудзем, і мы неаднаразова з архітэктарам Кіева гэтае пытаньне абмяркоўвалі», — удакладніў мэр украінскай сталіцы.

Барыс Нямцоў быў забіты ў ноч на 28 лютага гэтага году ў Маскве практычна пад сьценамі Крамля — на Вялікім Маскварэцкім мосьце. Адразу ж пасьля забойства масквічы пачалі прыносіць кветкі да мэмарыялу, які спантанна ўзьнік на месцы гібелі палітыка. Маскоўскія ўлады некалькі разоў спрабавалі «зачысьціць» мэмарыял, спасылаючыся на тое, што ён не санкцыянаваны зьверху. Аднак масквічы працягваюць выказваць прапановы перайменаваць Вялікі Маскварэцкі мост у Мост Нямцова. Сьледзтва разглядае некалькі вэрсій злачынства, уключаючы замоўнае забойства. Па падазрэньні ў арганізацыі забойства палітыка арыштаваныя пяць чалавек: намесьнік камандзіра чачэнскага батальёна МУС «Поўнач» Заур Дадаеў, стрыечныя браты Анзор і Шадзід Губашевы, а таксама Хамзат Бахаеў і Тамэрлан Эскерханаў. У яго арганізацыі падазраюць былога афіцэра батальёну «Поўнач» Руслана Герамеева, які абвешчаны ў фэдэральны вышук і, як мяркуецца, знаходзіцца за мяжой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG