Паўнамоцны прадстаўнік самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» на перамовах у Менску Дзяніс Пушылін заявіў, што падпісаньне дамовы аб адводзе тэхнікі ў Данбасе калібрам менш за 100 мілімэтраў азначае спыненьне вайны. Пра гэта 30 верасьня паведамляе РІА Навіны.
Кіраўнік Пэнтагона заявіў, што дзеяньні Расеі могуць «падліць бэнзіну ў агонь грамадзянскай вайны ў Сырыі».
Пяць простых пытаньняў аб зьнешнепалітычным раскладзе, у якім разгортваецца расейская дзейнасьць у і вакол Сырыі.
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў, што Вашынгтон мае «сур’ёзныя асьцярогі» наконт таго, што апэрацыя Расеі ў Сырыі праводзіцца ня там, дзе дзейнічае «Ісламская дзяржава» або іншыя экстрэмісцкія баевікі.
У Вярхоўным судзе адбылося папярэдняе пасяджэньне па пазове аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» да Міністэрства юстыцыі. БХД абскарджвае адмову міністэрства ў рэгістрацыі партыі.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына мяркуе, што пасьля заканчэньня яе кантракту ў канцы 2016 году яе кар’ера скончыцца.
Міністар замежных справаў Францыі Ляран Фабіюс заявіў, што ягоная краіна гатовая падтрымаць Расею і іншых у змаганьні з «Ісламскай дзяржавай» у Сырыі, але з пэўнымі ўмовамі.
Агенцтва «Ройтэр» апублікавала відэазапісы, разьмешчаныя ў сацыяльных сетках, якія, як сьцвярджаецца, былі зробленыя відавочцамі авіяўдараў расейскіх ВПС у сырыйскіх правінцыях Хомс і Хама 30 верасьня.
У «Інтэрвію тыдня» першы кіраўнік Беларусі тлумачыць, чаму ён прыхільнік байкоту і як ён ставіцца да Тацяны Караткевіч.
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык паведаміў карэспандэнту Свабоды, што пазыцыя беларускага боку адносна расейскай апэрацыі ў Сырыі будзе агучана на брыфінгу ў МЗС 1 кастрычніка.
Сёньня ў Кіеве ля Міхайлаўскага манастыра стартаваў усеўкраінскі маратон «Прастора міру», мэта якога — паяднаньне людзей з розных культураў, якія жадаюць міру ва Ўкраіне.
Вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін упэўнены, што ваенная апэрацыя Расеі ў Сырыі будзе праходзіць без вайсковай дапамогі з боку Беларусі.
Мінабароны Расеі заявіла, што расейскія самалёты 30 верасьня пачалі наносіць кропкавыя ўдары па пазыцыях «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі.
Кандыдат на прэзыдэнта Тацяна Караткевіч сустрэлася з выбаршчыкамі ў Івацэвічах і Бярозе.
Верагодны кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі на выбарах у наступным годзе Дональд Трамп заявіў у інтэрвію тэлеканалу «Fox News», што расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін заслугоўвае высокай ацэнкі за сваё лідэрства.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб камэнтуе Свабодзе расейскую вайсковую апэрацыю ў Сырыі і магчымасьці далучэньня да яе Беларусі.
За Лукашэнку гатовыя галасаваць 45,7% беларусаў. За Караткевіч — 17,9%. Гатоўнасьць прыйсьці на выбары выказваюць звыш 72,5%. Свабода папрасіла экспэртаў ацаніць гэтыя лічбы.
Старшы навуковы супрацоўнік Фінскага інстытуту міжнародных адносінаў, спэцыяліст па праграме «Ўсходняга партнэрства» і справах Расеі Андраш Рач пракамэнтаваў для Свабоды пачатак ваенных дзеяньняў Расеі ў Сырыі.
На думку расейскага ваеннага аналітыка Аляксандра Гольца, нават пасьля дазволу Савета Фэдэрацыі на выкарыстаньне войскаў Пуцін абмяжуецца толькі дэманстратыўнымі авіяўдарамі па пазыцыях «Ісламскай дзяржавы»
Расея нанесла першы авіяўдар у Сырыі непадалёк ад гораду Хомс, паведаміў амэрыканскі тэлеканал CNN са спасылкай на прадстаўніка ўладаў ЗША.
Паводле дадзеных міжнародных арганізацыяў, колькасьць уцекачоў, якія сёлета прыбылі ў краіны Эўразьвязу, перавысіла паўмільёна чалавек. Як ставяцца да перасяленцаў прадстаўнікі міграцыі пачатку 1990-х — перадусім з колішніх савецкіх рэспублік?
Спасылаючыся на высокапастаўленага амэрыканскага чыноўніка, тэлеканал Fox News паведаміў, што расейскія дыпляматы накіравалі афіцыйную ноту, у якой патрабуюць неадкладнага вываду амэрыканскіх самалётаў з Сырыі.
Экспэрты з Кіева і Масквы ацэньваюць новыя дамоўленасьці па адводу зброі ў Данбасе, падпісаныя ў Менску.
Паводле Guardian, Лукашэнка, які сам называе сябе «аўтарытарным» лідэрам, прывёз свайго 11-гадовага сына Колю на генэральную асамблею ААН у Нью-Ёрку, каб даць таму зблізу паглядзець на далікатныя мэханізмы міжнароднай дыпляматыі
Мінулы раз расейскі парлямэнт даваў такі дазвол, калі Расея анэксавала Крым на пачатку 2014 году.
Кожны пяты беларус упэўнены, што ў выпадку вайны Расея і Беларусь перамогуць ЗША і краіны НАТО, а траціна беларусаў падтрымліваюць заявы Ўладзімера Пуціна аб магчымым ужываньні ядзернай зброі супраць заходніх дзяржаў.
Прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Дональд Туск нагадаў у ААН, што леташняя сілавая анэксія ўкраінскага Крыму Расеяй зьяўляецца парушэньнем Статуту Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску — прайшлі адміністрацыйныя працэсы над лідэрамі апазыцыі за перадвыбарчыя акцыі каля менскага ГУМу 16 верасьня і на плошчы Свабоды 23 верасьня.
За Аляксандра Лукашэнку сёньня гатовы галасаваць 45,7%, але з улікам яўкі сацыёлягі прагназуюць ягоную перамогу ў першым туры.
Савудаўскі міністар замежных спраў рэзка крытыкуе прапановы па сырыйскім урэгуляваньні Уладзімера Пуціна.
На пасяджэньні Трохбаковай кантактнай групы ў Менску было вырашана, што адвод узбраеньняў калібрам да 100 мілімэтраў ад лініі кантакту бакоў канфлікту ў частцы Данбасу будзе ажыцьцяўляцца ў два этапы.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У сваім выступе з трыбуны ў Нью-Ёрку прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка абвінаваціў Расею ў выкарыстаньні права вэта ў Радзе бясьпекі ААН замест «ліцэнзіі на забойства».
Паводле інфармацыі ведамства ААН па справах уцекачоў, з пачатку гэтага году каля 515 тысяч мігрантаў і уцекачоў дабраліся да Эўропы па Міжземным моры. 383 000 зь іх прыбылі ў Грэцыю, яшчэ 129 тысяч — у Італію.
Пра што сьведчыць тэматыка і антызаходняя танальнасьць выступу беларускага прэзыдэнта з трыбуны ААН? Чаму асноўныя тэзісы выступаў Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна амаль супадалі?
Кіраўнік ураду Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прапанаваў Беларусі стварыць «маленькі шэнген на дваіх» — увесьці адзіную візу «саюзнай дзяржавы».
Пра гэта паведаміла агенцтва РИА-Новости са спасылкай на выканаўцу абавязкаў міністра эканамічнага разьвіцьця і гандлю самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Алену Кастэнку.
Старшыня ЦВК апавяла пра памылковую скаргу, прамаўчала пра аналягічную сапраўдную.
Пра гэта Віталь Клічко заявіў дачцэ забітага расейскага палітыка Жане Нямцовай. Мэр Кіева сустрэўся зь ёй сёньня ў Нямеччыне.
«Ці зьбіраецеся вы галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах? Што ведаеце пра супернікаў Лукашэнкі?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Расея дасьць Беларусі адтэрміноўку па плацяжах па дзейных крэдытах да 2016 году.
У інтэрвію Свабодзе блогер Яўген Ліпковіч распавёў пра свой досьвед удзелу ў выбарах і свой прагноз вынікаў выбараў 2015 году.
Рэдактарка сайта «Хартыя’97» Натальля Радзіна настойвае, што выкрыла схаваных супрацоўнікаў КДБ, і сьцьвярджае, што яны ёй пагражаюць.
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прапанаваў увесьці адзіную візу «саюзнай дзяржавы».
Напярэдадні выбараў-2015 зьявіліся новыя агітацыйныя сьпевы за Лукашэнку, але ня варта забываць і старыя. Радыё Свабода прыгадвае 13 песень за Лукашэнку ці пра Лукашэнку розных гадоў.
Беларускае Міністэрства замежных спраў абурылася сюжэтам «РЕН-ТВ» «Сэкс-турызм ва Ўкраіне і Беларусі імкліва набірае абароты».
Кандыдатка на прэзыдэнта Беларусі Тацяна Караткевіч падала скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію на свайго суперніка Аляксандра Лукашэнку.
У інтэрнеце зьявілася відэа, на якім байцы ЛНР затрымліваюць Надзею Саўчанку. Затрыманьне суправаджаецца выбухамі і стрэламі.
У Нью-Ёрку ў штаб-кватэры ААН прайшла першая за два гады працоўная сустрэча і перамовы прэзыдэнтаў Злучаных Штатаў і Расеі. Палова сустрэчы была прысьвечаная абмеркаваньню сытуацыі вакол Украіны.
Колькі ні чытаю пра байкот/ігнор выбараў (што, на маю думку, супрацьлеглыя дзеяньне/бязьдзеяньне), не знаходжу ніводнага аргумэнту «за».
Загрузіць яшчэ