Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Расея выкарыстоўвае права вэта як «ліцэнзію на забойства»


У сваім выступе з трыбуны ў Нью-Ёрку прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка абвінаваціў Расею ў выкарыстаньні права вэта ў Радзе бясьпекі ААН замест «ліцэнзіі на забойства».

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка лічыць, што Расея выкарыстоўвае сваё права вэта ў Радзе Бясьпекі ААН у якасьці «ліцэнзіі на забойства», перашкаджаючы міжнародным ініцыятывам, якія могуць пакараць Маскву за «агрэсію» ва Ўкраіне.

«Злоўжываньне правам вэта, яго выкарыстаньне ў якасьці ліцэнзіі на забойства, абсалютна непрымальна», — сказаў Парашэнка ў звароце да Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Раней Расея наклала вэта на рэзалюцыю Рады Бясьпекі з крытыкай рэфэрэндуму, які папярэднічаў анэксіі ў сакавіку 2014 года Расеяй Крыму.

Расея таксама наклала вэта на рэзалюцыю аб стварэньні трыбуналу для судовага перасьледу асоб, якія падазраюцца ў адказнасьці за катастрофу самалёта малаазійскіх авіяліній над Украінай, у выніку якой загінулі ўсе 298 чалавек на борце.

Кіеў і Захад падазраюць, што самалёт быў зьбіты ракетай, якую прывялі ў дзеяньне сэпаратысты, якія падтрымліваюцца Масквой. Расея адмаўляе абвінавачваньні і сьцьвярджае, што яна не падтрымлівае сэпаратыстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG