Гілары Клінтан, былы дзяржсакратар ЗША і адна з найбольш імаверных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта ад Дэмакратычнай партыі, заклікала да больш жорсткага адказу на дзеяньні Расеі ва Ўкраіне і Сірыі.
Камісія міжнародных справаў польскага сэйму падтрымала кандыдатуру Януша Скалімоўскага на пасаду амбасадара ў Менску.
Музыка і сьпявак Васілій К., лідэр гурту «Василий К. и интеллигенты» на канцэртах у Расеі выконвае іранічную песьню «Папа, чё там у хохлов?», якая высьмейвае расейскую прапаганду.
У чарговай перадачы «Інтэрвію тыдня» патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Тацяна Караткевіч тлумачыць, чаму яна ня здымецца з выбараў і колькі працэнтаў яна разьлічвае атрымаць.
Напярэдадні пачатку агітацыі ў прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі журналісты Свабоды прапанавалі мінакам на вуліцах Менску паразважаць: ці варта ісьці на выбары і за каго галасаваць, якія перамены патрэбныя ў выніку выбараў і ці варта іх чакаць.
Дзясяткі тысяч жыхароў Малдовы бяруць удзел у пратэстах у сталіцы краіны, Кішынёве. Якія прычыны іх незадаволенасьці?
Каралева Лізавета II сёньня зрабілася манархам, які даўжэй за ўсіх правіць у гісторыі Вялікай Брытаніі.
На сайце Міністэрства культуры Беларусі разьмешчаны праект «Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб культуры», які падрыхтаваны і напісаны па-беларуску. Раней ніводзін Кодэкс па-беларуску не прымалі.
Увечары 8 верасьня на цэнтральнай плошчы Вялікага нацыянальнага сходу пратэстоўцы ўсталявалі 226 намётаў. Людзі патрабуюць адстаўкі ўраду, прэзыдэнта Нікалае Цімафці і датэрміновых выбараў.
Гомельская філія ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» уганаравала мясцовых фрылансэраў Кастуся Жукоўскага і Натальлю Крывашэй адмысловымі дыплёмамі.
Былы кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч атрымаў позву ў Сьледчы камітэт на 11 верасьня. Яго выклікалі на допыт як абвінавачанага па справе аб «масавых беспарадках».
Існуе меркаваньне, што зьняцьце ўсіх кандыдатаў зламала б сцэнар уладаў. Згодныя?
Цяпер на тэрыторыі, падкантрольнай самаабвешчаным «народным рэспублікам», пражывае блізу 3 мільёнаў чалавек. У мірны час насельніцтва гэтых абласьцей Украіны перавышала 6 мільёнаў.
Чаму Масква зноў ставіць пытаньне пра расейскую авіябазу ў Беларусі, разумеючы, што гэта падрывае імідж Лукашэнкі ў вачах беларускага электарату? Як кіраўнік Беларусі можа адказаць на гэты выклік?
У Рэспубліцы Марый Эл ў пасёлку Шэлангер адкрылі помнік Сталіну. Манумэнт усталяваны перад адміністрацыйным будынкам саўгасу «Зьвянігаўскі». А ў Пензе — перанесьлі ў цэнтар гораду.
Гэта таракан-матрошка: тлусты, даўні, нацёрты да бляску як мэдаль, і вельмі маніпулятыўны.
«Мы яшчэ пабачым Лукашэнку ў якасьці носьбіта дэмакратычных каштоўнасьцяў і прыхільніка ўступленьня ў НАТО», перакананы расейскі экспэрт.
Кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер 9 верасьня заклікаў краіны Эўразьвязу да «агульнай салідарнасьці» ў вырашэньні пытаньня наплыву мігрантаў.
Віктар Цярэшчанка заявіў, што выходзіць з прэзыдэнцкай кампаніі і заклікаў трох кандыдатаў, якія застаюцца патэнцыйнымі супернікамі Лукашэнкі, «ня пэцкаць сваё чэснае імя і зьняць свае кандыдатуры.
Што стаіць за ціскам Масквы на афіцыйны Менск у справе адкрыцьця ў Беларусі расейскай вайсковай авіябазы?
Дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, якая знаходзіцца зь візытам у Менску, сустрэлася зь лідэрамі беларускай апазыцыі і патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзыдэнты.
Расея і Беларусь ратыфікуюць пагадненьне аб грамадзянах, якім абмежаваны выезд.
Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў новым дакладзе паведамляе, што з 16 траўня па 15 жніўня рэзка вырасла колькасьць ахвяраў у Данбасе.
Расея павялічыла колькасьць палётаў транспартных самалётаў у Сырыю. У Злучаных Штатах абураюцца.
Лідэры крымскіх татараў заклікаюць патрыётаў Украіны далучыцца да «харчовай блякады» Крыму, якую намечана пачаць у 20-тых днях верасьня.
Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман заявіў, што Чэхія павінна даць дапамогу ўцекачам з Украіны, а не з такіх «культурна аддаленых» рэгіёнаў, як Афрыка або Блізкі Ўсход.
Баўгарыя афіцыйна адмовіла Расеі ў паветраным калідоры для расейскіх вайскова-транспартных самалётаў, якія накіроўваюцца ў Сырыю, заявілі ў міністэрстве замежных справаў краіны.
На дзень Беларускай вайсковай славы прыпалі 9 дзён па сьмерці «Тараса» – беларускага добраахвотніка Алеся Чаркашына.
Прэс-сакратар Яцанюка Вольга Лапо параіла расейскаму рэжыму правесьці псыхіятрычную экспэртызу Бастрыкіна.
У Менску завяршыліся чарговыя перамовы Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту на Данбасе.
Былы кандыдат на прэзыдэнта і былы палітуцякач Алесь Міхалевіч вярнуўся ў Менск.
У Менску завяршылася пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 8 верасьня даў інтэрвію для дакумэнтальнага фільму пра Барыса Ельцына.
Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Тацяна Караткевіч сфатаграфавалася з хлопцам, апранутым у майку з расейскім імпэрскім сьцягам і гербам.
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, адказваючы на пытаньне ТАСС.
Былы кандыдат на прэзыдэнта і былы палітуцякач Алесь Міхалевіч сустрэўся з журналістамі Свабоды каля Ашмян і паведаміў пра свае першыя ўражаньні ад Беларусі.
У жывым эфіры Радыё Свабода былы кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году і былы палітвязень Алесь Міхалевіч заявіў, што не зьбіраецца вяртацца ў палітыку.
Актывіст штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Зьміцер Бандарэнка, які пасьля адседкі за Плошчу эміграваў у Польшчу, у інтэрвію Радыё Свабода даў сваю ацэнку рашэньню Алеся Міхалевіча вярнуцца на радзіму.
Радыё Свабода сустрэла Алеся Міхалевіча па дарозе ў Менск на запраўцы каля Ашмянаў.
«Калі б Беларусь праводзіла мяккую візавую палітыку адносна мігрантаў, то, вядома, у нас быў бы такі ж масавы наплыў», — заявіў начальнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.
У сувязі зь вяртаньнем Алеся Міхалевіча ў Беларусь вытворчасьць па крымінальнай справе, у якой ён зьяўляецца фігурантам, адноўленая. Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік аддзелу інфармацыі Сьледчага камітэту Сяргей Кабаковіч.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Нацбанку і ўраду ня варта зьвяртаць увагу на крытыку адносна ручнога рэжыму кіраваньня эканомікай.
Паседжаньне Эўразійскай міжурадавай рады ў Горадні, у якім бралі ўдзел прэм’ер-міністры Беларусі, Армэніі, Казахстану і Расеі, на некаторы час спаралізавала рух транспарту і дадало праблемаў гараджанам.
Галоўны рэдактар сайту «Хартыя-97» Натальля Радзіна заявіла Радыё Свабода, што яна паважае ўчынак Алеся Міхалевіча, але сама вяртацца з Варшавы ў Беларусь не зьбіраецца.
Алесь Міхалевіч адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды пасьля вызваленьня з пастарунку.
Цяперашнія бурныя пратэсты ў Малдове мы папрасілі пракамэнтаваць Думітру Дзякава - ганаровага старшыню Дэмакратычнай партыі, якая ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю.
Алеся Міхалевіча адпусьцілі бязь зьмены меры стрыманьня — гэта значыць, пад падпіску аб нявыезьдзе.
Руплівец беларускага руху з расейскай Сыбіры Алег Рудакоў апантаны ідэяй надаць статус гарадоў-пабрацімаў Іркуцку і Віцебску.
Афіцыйная рэгістрацыя кандыдатаў на прэзыдэнта Беларусі пачнецца а 12-й гадзіне 10 верасьня ў Доме ўраду. Пра гэта Свабодзе сёньня паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Загрузіць яшчэ