8 верасьня Гомель сьвяткаваў свае 870-я ўгодкі з моманту летапіснай згадкі.
Усяго 10 дзён застаецца да пачатку датэрміновага галасаваньня ў выбарчай кампаніі па абраньню дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня.
12 верасьня, у аўторак, у Бундэстагу адбудзецца адмысловае паседжаньне камісіі ўнутраных спраў з удзелам кіраўніка МУС ФРГ Пэтэра Фрыдрыха. На парадку дня — прафэсійная дапамога нямецкай паліцыі беларускім міліцыянтам.
На чыгуначнай станцыі Гудагай беларускія памежнікі зьнялі зь цягніка Вільня—Менск кіраўніка Гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімера Сякерку і актывіста АГП Дзяніса Саковіча.
У студыі мясцовай тэлерадыёкампаніі 7 верасьня запісалі тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
«Бездакорнай» назвала выбарчую кампанію старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына падчас выступу ў студыі праграмы «Панарама» па 1-м канале БТ увечары 7 верасьня.
7 верасьня тэлеканал «Беларусь-2» паказаў дэбаты кандыдатаў на дэпутацтва, якія балятуюцца ў Палату прадстаўнікоў па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 85.
«Выбараў у Беларусі даўно няма», — пачаў свой тэлевыступ кандыдат у дэпутаты па 106-й Коласаўскай выбарчай акрузе, прадстаўнік партыі БНФ Зьміцер Касьпяровіч.
Андрэй Юркоў: «Гэта мне так нэрвы рвуць, каб я быў менш актыўны».
Людзі сталага веку ня ведаюць ані кандыдатаў у дэпутаты, ані дзейсных дэпутатаў у сваёй акрузе, блытаюць парлямэнцкія выбары з прэзыдэнцкімі
У Воршы прайшоў пікет на знак падтрымкі Алеся Бяляцкага. Чацьвёра актывістаў выйшлі ў цэнтар гораду, надзеўшы майкі з партрэтам зьняволенага праваабаронцы.
Былы вайсковы выведнік сяржант Сьцяпан Захарчанка заявіў мэдыям, што ўцёк з войска пасьля зьбіцьця і пагроз, выкліканых тым, што ён адмовіўся падпісваць ліст аб гатоўнасьці страляць у мірных пратэстоўцаў.
У судзе Маскоўскага раёну Менску 7 верасьня не адбыўся разгляд адміністратыўнай справы лідэра моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» — «Zмена» Паўла Вінаградава.Яго жонка Сьвятлана распавяла, што справа накіраваная на дапрацоўку.Аднак Паўла не вызвалілі, ён застанецца ў турме на Акрэсьціна да панядзелка.
На Меншчыне акруговая выбарчая камісія вынесла папярэджаньне апазыцыйнаму кандыдату ў дэпутаты па Салігорскай гарадзкой выбарчай акрузе № 68 Віктару Малочку.
У Гомелі кандыдаты правялі толькі адну сустрэчу з выбарцамі. Адбылося гэта ў сярэдняй школе № 22.
Сябры Назіральнай рады ад Мінінфармацыі, афіцыйнага Саюзу журналістаў і дзяржаўных СМІ палічылі, што прысутнасьць прадстаўнікоў Беларускай асацыяцыі журналістаў у Радзе немэтазгодная.
Кіргіскае грамадзкае аб’яднаньне «Мекен шейиттери» накіравала прэзыдэнту, прэм’ер-міністру і сьпікеру парлямэнту Кіргізстану зварот, у якім патрабуе эвакуяваць зь Бішкеку амбасаду Беларусі.
Вызначаныя адміністрацыяй Кастрычніцкага раёну месцы агітацыйных пікетаў знаходзяцца ўдалечыні ад людных вуліц. Як сьцьвярджаюць кандыдаты, агітаваць там бессэнсоўна, бо няма каго.
Берасьцейская кандыдатка ў дэпутаты парлямэнту Людміла Дзенісенка ў сваім выступе па тэлебачаньні скрытыкавала цяперашні стан мэдыцыны ў Беларусі. Пасьля выступу яе сталі запрашаць на дасьледаваньне самі мэдыкі.
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі, а таксама былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч даслалі сваім родным лісты.
Палітвязьня Сяргея Каваленку перавялі з мэдычнай часткі ў атрад, на яго ціснуць у пытаньнях парушэньня турэмнага рэжыму.
Прэзыдэнт Літвы не бярэцца вырашаць, ці павінна Літва дапамагчы Беларусі расьсьледаваць «інцыдэнт зь мядзьведзікамі».
Берасьцейскі абласны суд адмовіў у разглядзе скаргі назіральніка акруговай камісіі Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 Уладзімера Вялічкіна. Назіральнік скардзіўся, што яго не знаёмяць з дакумэнтамі камісіі.
Але гэта не дадасьць Абаму сымпатыяў выбарцаў, мяркуе амэрыканскі палітоляг Дэніэл Гурэ.
На 110 дэпутацкіх мандатаў Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня засталося 365 прэтэндэнтаў. Гэту лічбу назваў «Свабодзе» сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік.
«Я не хачу ўдзельнічаць у гэтым спэктаклі, сьпіс дэпутатаў ужо зацьверджаны. У 2004 годзе я ўдзельнічаў і ішоў сур’ёзна, але мяне не дапусьцілі», — заявіў Казлоўскі ў інтэрвію БелаПАН.
Амбасадар ЗША ў АБСЭ Іэн Кэлі выступіў на пасяджэньні сталай рады АБСЭ ў Вене з жорсткай крытыкай адносна апошніх падзей у Беларусі
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама стаў афіцыйным кандыдатам на пераабраньне ад Дэмакратычнай партыі.
Сёлета — 21 год з тае пары, як прыхільнікі беларускай бардаўскай сабраліся на першы сьпеўны фэст «Аршанская бітва».
Кампанія па абраньні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня пакрыху набліжаецца да свайго завяршэньня. Ужо празь дзясятак дзён пачнецца датэрміновае галасаваньне. Здаецца, цяпер самы час, каб кампанія набірала абароты. Аднак пакуль экспэрты ацэньваюць яе як млявую і малацікавую.
расказвае актывіст антыядзернага руху і тэатральны рэжысыр паводле адукацыі Зьміцер Чарткоў, які зьехаў зь Беларусі ў Нямеччыну пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году.
У Берасьці моладзевыя актывісты БХД зладзілі акцыю «Зьбіраем грошы для Сашы ў Гаагу».
6 верасьня ў Магілёве па тэлеканале «Беларусь-2» і дзяржаўным радыё трансьляваўся запіс дэбатаў кандыдатаў на дэпутацтва ў Палату прадстаўнікоў па мясцовай Ленінскай выбарчай акрузе № 84.
Анатоль Лябедзька паведаміў выбарцам, што прозьвішчаў кандыдатаў ад АГП у бюлетэнях ня будзе на знак пратэсту супраць несвабодных і несумленных выбараў.
Ганаровы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былы старшыня Нацыянальнага банку выступіў па тэлебачаньні як кандыдат у дэпутаты.
Пакістанскія улады абавязалі пакінуць краіну замежных супрацоўнікаў дабрачыннай арганізацыі «Выратаваць дзяцей» ("Save The Children"), якая працуе ў Пакістане цягам 30 гадоў. Прычына рашэньня афіцыйна не называецца. Загад паступіў з міністэрства унутраных справаў.
Адменена трансьляцыя тэледэбатаў кандыдатаў па Віцебскай-Кастрычніцкай акрузе № 20. Прычына — удзел Льва Марголіна, даверанай асобы сябра АГП Андрэя Разьнічэнкі.
6 верасьня ў магілёўскіх шапіках «Белсаюздруку» ня ўсе ахвочыя маглі купіць абласную газэту «Магілёўскія ведамасці», дзе надрукаваныя праграмы дэмакратычных кандыдатаў.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў загад аб звальненьні свайго памочніка — галоўнага інспэктара па Гомельскай вобласьці Ігара Пракапенкі.
Былому кандыдату на прэзыдэнта Віталю Рымашэўскаму адмовілі ў амністыі. Пра гэта палітык даведаўся ў Фрунзенскім РАУС, куды яго выклікалі 6 верасьня.
Як можа памяняцца сытуацыя? За што крытыкуюць Саакашвілі і чаму ён так сябруе з Лукашэнкам? Пра падабенствы і адрозьненьні гутарка з адным зь лідэраў апазыцыйнай кааліцыі «Грузінская мара», прафэсарам Леванам Бэрдзэнішвілі.
Пра тое, што торбы з асабістымі рэчамі няма, вязень Магілёўскай калёніі Сяргей Каваленка даведаўся, калі выйшаў з мэдычнай часткі, дзе цягам больш як двух тыдняў праходзіў курс лячэньня.
Адміністрацыйная камісія адміністрацыі Савецкага раёну Гомеля аштрафавала Аляксандра Працко на 100 тысяч за продаж газэты «Новы час» у «неўстаноўленым месцы».
Былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, які выступіў на зьезьдзе Дэмакратычнай партыі, заявіў, што ніводны прэзыдэнт ня здолеў бы за 4 гады справіцца з тымі фінансавымі праблемамі, якія Барак Абама атрымаў у спадчыну ад адміністрацыі рэспубліканца Джорджа Буша-малодшага.
Увечары 6 верасьня Вярхоўны суд Беларусі завяршыў разгляд скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня. Суд адмовіў моладзеваму актывісту Артуру Фінькевічу і актывісту кампаніі «Гавары праўду» Міхасю Пашкевічу.
Вярхоўны суд Беларусі сёньня адмовіў у задавальненьні скаргі лідэру «Маладой Беларусі» Артуру Фінькевічу.
Як у гэтыя дні вядуць агітацыю кандыдаты ад апазыцыі? Чаму многія дагэтуль ня выставілі перадвыбарчыя пікеты, не праводзяць сустрэчы з выбарцамі? Як адбываецца запіс тэлевыступаў? Чаму улады цэнзуруюць гэтыя выступы?
Кандыдат у дэпутаты ад руху «Гавары праўду» Тацьцяна Караткевіч правяла першы перадвыбарчы пікет. Удзел у агітацыйнай акцыі прынялі і тыя прэтэндэнты, якіх не зарэгістравалі кандыдатамі ў Цэнтравыбаркаме.
Загрузіць яшчэ