Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістанскія улады высылаюць актывістаў "Save The Children"


Пакістанскія дзеці сьпяць на вуліцы пасьля паводкі ў Пешавары.
Пакістанскія дзеці сьпяць на вуліцы пасьля паводкі ў Пешавары.

Пакістанскія улады абавязалі пакінуць краіну замежных супрацоўнікаў дабрачыннай арганізацыі «Выратаваць дзяцей» ("Save The Children"), якая працуе ў Пакістане цягам 30 гадоў. Прычына рашэньня афіцыйна не называецца. Загад паступіў з міністэрства унутраных справаў.

Як паведаміў кіраўнік аддзяленьня па сувязях з грамадзкасьцю Гулам Кадры, цягам двух тыдняў шэсьць ягоных замежных калегаў павінны пакінуць Пакістан.

У штаце гэтай дабрачыннай арганізацыі працуе амаль 2 тысячы пакістанцаў.

Некаторыя СМІ мяркуюць, што пакістанскі урад падазрае замежных актывістаў у дапамозе спэцслужбам ЗША пры падрыхтоўцы апэрацыі для затрыманьня лідэра аль-Каіды Усамы бін Ладэна. Бін Ладэн быў забіты ў часе рэйду амэрыканскіх спэцслужбаў ў траўні летась.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG