Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет як пратэст супраць забароны пікетаў


У Воршы прайшоў пікет на знак падтрымкі Алеся Бяляцкага. Чацьвёра актывістаў выйшлі ў цэнтар гораду, надзеўшы майкі з партрэтам зьняволенага праваабаронцы.

Пікет праходзіў у гістарычным цэнтры Воршы — на аршанскім гарадзішчы.

Аршанскі праваабаронца Васіль Леўчанкаў: «Наш пікет быў непрацяглы, але ён адбыўся, бо гэта наш пратэст і супраць несправядлівага зьняволеньня палітвязьня, і супраць таго, што мясцовыя ўлады не дазваляюць нам ладзіць пікеты ў падтрымку Бяляцкага на законных падставах. Колькі разоў мы ні падавалі заяўкі на такія мерапрыемствы, нам увесь час адмаўлялі».

Паводле ягоных падлікаў, у Воршы было забаронена каля дзясятка пікетаў у падтрымку Бяляцкага. Заяўкі падаваў і сам спадар Леўчанкаў, і іншыя актывісты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG