Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскіх палітыкаў зьнялі зь цягніка на літоўскай мяжы

На чыгуначнай станцыі Гудагай беларускія памежнікі зьнялі зь цягніка Вільня-Менск кіраўніка Гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімера Сякерку і актывіста АГП Дзяніса Саковіча. Апошні зь іх пасьпеў паведаміць праз тэлефон аднапартыйцам.

І Сякерка, і Саковіч бралі ўдзел у адукацыйным семінары па назіраньні за выбарамі.
XS
SM
MD
LG