Паводле назіральнікаў, за першыя два дні датэрміновага галасаваньня ў выбарах узялі ўдзел каля дзьвюх тысяч студэнтаў.
Фірма «Белзьнешпрамсэрвіс», якая належыць беларускай дзяржаве, у сакавіку 2011 году пастаўляла сырыйскаму войску ўзрывальнікі для авіяцыйных бомбаў, гаворыцца ў прэс-рэлізе Міністэрства фінансаў ЗША.
Расея заявіла, што высылае з краіны прадстаўніцтва Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID). Місія мусіць быць зачыненая да 1 кастрычніка.
Каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Матэа Мэкачы знаходзіцца ў Менску зь вечара 19 верасьня.
Прэм’ер-міністар Францыі Жан-Марк Эйро заявіў, што ў ягонай краіне шануюць свабоду слова і прэсы, якая вольная выказваць сваё меркаваньне і праз карыкатуру. Эйро сказаў пра гэта ў часе выступу сёньня ў Парыжы на прэсавай канфэрэнцыі з нагоды зьяўленьня карыкатур на прарока Мухамада ў папулярным сатырычным тыднёвіку «Charlie Hebdo».
На просьбу «Свабоды» дэпутатка Бундэстагу ад партыі зялёных, сябра ПАРЭ і ПА АБСЭ Марылюіза Бэк наступным чынам пракамэнтавала адмову ёй ў беларускай візе для назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі ў гэтай краіне.
На сайце "Свабоды" адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь лідэрам Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргеем Калякіным.
17 верасьня яму забаранілі ўезд у Польшчу, куды ён накіроўваўся па асабістых справах.
Адзін з назіральнікаў ПА АБСЭ, якому адмоўлена ў беларускай візе, — літовец Эмануэліс Зінгерыс, — кіраўнік Камітэту па замежных справах сэйму Літвы і дэпутат Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. Другая — Марылюіза Бэк, сябра ПАРЭ і дэпутат Бундэстагу.
Сёньня — другі дзень датэрміновага галасаваньня. Рэгіянальныя карэспандэнты «Свабоды» паведамляюць, што ў шэрагу выпадкаў людзей прымушаюць ісьці галасаваць дачасна.
Выкладчыкаў гістфаку Гарадзенскага ўнівэрсітэту, якія ўдзельнічалі ў напісаньні выдадзенай у Польшчы кнігі «Гродназнаўства», выклікалі да першага прарэктара.
У 101-й менскай акрузе назіральнікі заявілі, што выкрылі так званую «выбарчую карусэль».
Віцебскага прыхільніка БХД Яўгена Гуцалава асудзілі на 7 сутак арышту за несанкцыянаваны пікет. Ён заклікаў да байкоту, надзеўшы маску з выявай твару Лукашэнкі.
Выбарцы зь Менску, Горак, Наваполацку, Магілёва ды іншых гарадоў скардзяцца, што іх гоняць на датэрміновае галасаваньне.
Група італьянскіх анархістаў заклікала раніцай 22 верасьня сабрацца ля будынка беларускай амбасады ў Рыме, каб падтрымаць беларускіх палітвязьняў.
19 верасьня 1991 нацыянальным сымбалям быў нададзены статус дзяржаўных, а краіна атрымала новую назву – Рэспубліка Беларусь.
Пра гэта сёньня заявіў каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ад Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Матэа Мэкачы.
«Улады Беларусі павінны неадкладна расьсьледаваць напад і затрыманьне сама меней сямі журналістаў, якія асьвятлялі акцыю ў цэнтры Менску, і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці», — заявіў Камітэт абароны журналістаў.
Паўла Вінаградава асудзілі на 12 сутак арышту, Аляксандра Арцыбашава — на 10, Ягора Віняцкага — на 7. Ганьне Курловіч прысудзілі 2 мільёны рублёў штрафу.
Для параўнаньня: у 2008 годзе на выбарах у ПП НС за першы дзень датэрміновага галасаванньня на участкі прыйшлі 2,7% выбарцаў.
Мінулай ноччу на высакавольтнай лініі электраперадач недалёка ад пасёлка Руба пад Віцебскам зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей выправіўся ў Маскву з працоўным візытам.
Абама пракамэнтаваў інфармацыю з таемна зробленага відэазапісу выступу яго апанэнта на прэзыдэнцкіх выбарах, кандыдата ад рэспубліканцаў Міта Ромні
У ходзе забурэньняў за тыдзень загінулі 19 чалавек, у тым ліку чацьвёра грамадзян ЗША.
Брахімі чарговы раз заклікаў абодва бакі грамадзянскай вайны ў Сырыі прыкласьці высілкі для мірнага вырашэньня канфлікту.
Колькасьць грамадзянаў Беларусі, якія ўдзельнічалі 18 верасьня ў першым дні датэрміновага галасаваньня па абраньню дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня, у Цэнтральнай выбарчай камісіі абяцаюць назваць сёньня пасьля дзесятай гадзіны раніцы.
Чым можна патлумачыць напад уладаў на фотажурналістаў замежных інфармацыйных агенцтваў і удзельнікаў пікету за байкот выбараў? Адказвае шэф-рэдактар газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна.
18 верасьня ў Магілёве пачалі адміністрацыйны працэс супраць шасьцярых замежнікаў, якія прыбылі ў Беларусь на запрашэньне актывіста арганізацыі «Грамадзянскі форум» Юрыя Стукалава.
На гэтых выспах ніхто не жыве, але мяркуецца, што яны багатыя карыснымі выкапнямі, у прыватнасьці, паведамляецца, што там знойдзены прыродны газ.
Вынас бюлетэняў прадухіліў назіральнік ад «Руху за свабоду» Васіль Трацьцяк на 120-м участку 94-й акругі.
Міхась Янчук: «Гэта незалежныя тэлежурналісты апэратар Вячаслаў Пяшко і журналіст Валянцін Міхальцоў. Яны запісвалі на вуліцах Менску звычайнае апытаньне».
У Каіры пададзены пазоў у суд супраць дыяспары коптаў-хрысьціянаў, якія выставілі ў інтэрнэце фільм «Нявіннасьць мусульман».
Фотарэпартаж з 311 участка для галасаваньня (99-я Паўднёва-Заходняя акруга), дзе галасуюць студэнты Мэдыцынскага ўнівэрсітэту.
А таксама парушэньнем правоў чалавека ў Аўстрыі, Бэльгіі, Вугоршчыне, Нямечччыне, Гішпаніі, Літве, Нідэрляндах, Польшчы, Славаччыне, Францыі, Швэйцарыі і Швэцыі.
18 верасьня а 10-й раніцы ў Беларусі адкрыліся ўчасткі для датэрміновага галасаваньня. У Менску на некаторых зь іх першыя выбарнікі зьявіліся яшчэ да адкрыцьця.
18 верасьня Беларуская асацыяцыя журналістаў прадставіла вынікі чарговага маніторынгу «Асьвятленьне парлямэнцкіх выбараў 2012 году ў СМІ».
Эўрапейскі Зьвяз, Эўракамісія і праграмы «Ўсходняга партнэрства» дапамагаюць беларускім мытнікам мадэрнізаваць старыя і будаваць новыя пункты пропуску на мяжы.
Кандыдат мяркуе, што міліцыянтаў і выбарчую камісію цікавіць ягоны пікет, калі побач з агітацыйнымі матэрыяламі стаяў стэнд з партрэтамі палітвязьняў.
Ён прыехаў у міліцыю пасьля таго, як даведаўся аб затрыманьні нямецкіх журналістаў са здымачнай групы тэлеканалу ZDF.
На гэтых выбарах у 16 акругах альтэрнатывы праўладным кандыдатам ня будзе. Барацьбу за 110 дэпутацкіх мандатаў працягнуць 293 прэтэндэнты.
Сёньня ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаваньне. Якія яго адметнасьці?
На сёньняшнім паседжаньні Цэнтральнай выбарчай камісіі сябра гэтай камісіі з правам дарадчага голасу, прадстаўнік БНФ Ігар Лялькоў заявіў, што спыняе свае паўнамоцтвы. Чым Лялькоў тлумачыць гэты свой крок?
Міністар сувязі Расеі Мікалай Нікіфараў напісаў у сваім блогу на Twitter, што пасьля ўступленьня ў сілу 1 лістапада закону аб «чорных сьпісах» сайтаў расейцы могуць пазбавіцца доступу да відэапарталу YouTube з-за разьмешчанага на ім трэйлера да антыісламскага фільму «Нявіннасьць мусульманаў». Пра гэта паведамляюць gazeta.ru і ІТАР-ТАСС.
Апазыцыйныя партыі ў сямі тысячах участковых выбарчых камісіях прадстаўляе 61 чалавек, астатніх вылучэнцаў апазыцыі мясцовыя ўлады адхілілі.
Аўганскія ваяўнікі з арганізацыі «Хізб-э-Ісламі» ўзялі адказнасьць за сёньняшні тэракт каля міжнароднага аэрапорту ў Кабуле, у якім загінулі 12 чалавек, у тым ліку 8 замежнікаў.
«Немцы вучылі міліцыянтаў, як ужываць сучасныя шпіёнскія тэхналёгіі да дэманстрантаў», — так пракамэнтаваў адказ МУС ФРГ на свой дэпутацкі запыт адносна характару навучальных сэмінараў для міліцыі ў Менску нямецкі левы палітык Андрэй Хунка.
Нацыянальны каардынатар грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін сёньня наведаў Генэральную пракуратуру Беларусі.
На выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня ўжо існуюць 16 безальтэрнатыўных акругаў. Гэтую лічбу назвала сёньня старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў размове з журналістамі.
Амэрыканскі часопіс «Mother Jones» апублікаваў у інтэрнэце відэа, у якім кандыдат у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі, Міт Ромні, называе выбарцаў прэзыдэнта Барака Абамы людзьмі з мэнталітэтам ахвяраў і няўдачнікаў.
Былы намесьнік старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Ўладзімер Ціток асуджаны на 3 гады з канфіскацыяй маёмасьці за перавышэньне ўлады і крадзеж. Вырак суду Ленінскага раёну Магілёва пакінуты бязь зьмены, а касацыйныя скаргі абвінавачаных — без задавальненьня.
Загрузіць яшчэ