Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі новыя санкцыі за продаж зброі Сырыі


Фірма «Белзьнешпрамсэрвіс», якая належыць беларускай дзяржаве, у сакавіку 2011 году пастаўляла сырыйскаму войску ўзрывальнікі для авіяцыйных бомбаў/. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 19 верасьня прэс-рэлізе Міністэрства фінансаў ЗША.

Гэтыя бомбы выкарыстоўваліся рэжымам Асада ў ліпені 2012 году падчас паветраных бамбардзіровак Алепа, каб запалохаць паўстанцаў Сырыі.

"Белзьнешпрамсэрвіс" — адна з фірм, супраць якой міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі. Гэтыя фірмы і прыватныя асобы, сьцвярджаецца ў прэс-рэлізе, падтрымлівалі рэжым Башара Асада ў Сырыі зброяй і сродкамі сувязі, якія выкарыстоўваліся для гвалту супраць сырыйскага народу.

Раней ЗША ўводзілі санкцыі супраць Белзьнешпрамсэрвісу ў 2004 годзе — за пастаўкі Ірану тавараў падвойнага прызначэньня, якія маглі выкарыстоўвацца для стварэньня зброі масавага зьнішчэньня. Санкцыі былі зьнятыя ў красавіку 2006 году, але адноўленыя летась у сьнежні — за аднаўленьне вайсковых паставак Ірану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG