Паводле ўпраўленьня КДБ па Магілёўскай вобласьці, Ціток курыраваў працу будаўнічай галіны і службы землеўпарадкаваньня. Ён скарыстаўся службовым становішчам у карысьлівых мэтах, арганізаваў выдзяленьне на падстаўную асобу зямельнага ўчастку ў прэстыжным раёне Магілёва.
«Каб мінімізаваць выдаткі на будаўніцтва на атрыманым участку ўласнага прыватнага дома, чыноўнік зьвярнуўся да дырэктара ААТ „Прамжылбуд“ з просьбай прадставіць яму без заключэньня адпаведнай дамовы і аплаты неабходную тэхніку, грузавы аўтатранспарт, будаўнічыя матэрыялы, а таксама накіраваць на аб’ект рабочых будаўнічых спэцыяльнасьцяў», — распавялі БелТА ў камітэце.
Дырэктар прадпрыемства з кастрычніка 2007 году па кастрычнік 2009 году арганізоўваў працы, зьвязаныя з будаўніцтвам прыватнага дома. У выніку прадпрыемству «Прамжылбуд» нанесена шкода ў буйным памеры.
У судзе Ціток заяўляў, што не зьбіраўся выкрадаць будматэрыялы і думаў за іх разьлічыцца. Аднак судовая калегія палічыла ягоныя довады неправамоцнымі, бо законных падстаў набываць матэрыялы ў чыноўніка не было. А часткова пакрыў нанесеную шкоду абвінавачаны толькі пасьля ініцыяванай супрацоўнікамі КДБ праверкі «Прамжылбуда» кантрольнымі органамі.
У адпаведнасьці з артыкуламі «Перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў» і «Крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі» Крымінальнага кодэксу Ўладзімера Цітка пакаралі зьняволеньнем на 3 гады з канфіскацыяй маёмасьці і пазбавілі права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў. Дырэктару будаўнічай арганізацыі «Прамжылбуд» Леаніду Балдзенку суд вынес аналягічны прысуд, але з адтэрміноўкай яго выкананьня на 2 гады. У бліжэйшы час яго звольняць з пасады.
Гэта ня першая гучная справа аб карупцыі ў вэртыкальных структурах.
6 верасьня Менскі гарадзкі суд вынес прысуд па гучнай карупцыйнай справе былога намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму і былога кіраўніка БРСМ Леаніда Кавалёва. За хабар яго асудзілі на сем гадоў пазбаўленьня волі (адзін год адразу зьнялі паводле амністыі, таму ў калёніі ўзмоцненага рэжыму ён мусіць адбыць толькі 6 гадоў).
У 2010 годзе быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі былы кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Менску Міхаіл Цыган. У 2012 годзе асуджаны на 4,5 года пазбаўленьня волі былы намесьнік старшыні Смалявіцкага райвыканкаму.