Рэзалюцыя выказвае "сур'ёзную занепакоенасьць" працягам узбагачэньня ўрану і працай зь "цяжкой вадой" у Іране.
Копіі запоўненых падпісных аркушаў з патрабаваньнем спыніць крымінальную справу супраць фатографа і журналіста Антона Сурапіна накіраваныя ў КДБ і Генэральную пракуратуру.
Асноўны пэрыяд будаўніцтва на Беларускай АЭС (Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць) плянуецца пачаць 15 чэрвеня 2013 году.
Берасьцейскія кандыдаты ў дэпутаты ад БСДП(Г) Ігар Маслоўскі і Ганна Канюс, якіх падтрымлівае кампанія «Гавары праўду», зладзілі пікет «Шукаецца дэпутат».
Каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі БХД па Берасьцейшчыне Зьміцер Шурхай быў выпушчаны зь міліцыі. У яго канфіскавалі ўлёткі з заклікамі да байкоту.
На «Беларусь-2» паказалі дэбаты з удзелам кандыдатаў ад Партыі БНФ Арцёма Лявы, ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі Вадзіма Пярвушына і дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў, сябра Кампартыі Аляксея Кузьміча.
Кандыдаты ў дэпутаты ад АГП Анатоль Лябедзька, Станіслаў Багданкевіч, Мікалай Казлоў і Ўладзімер Раманоўскі правялі супольны перадвыбарчы пікет у Менску ля ўнівэрсаму «Рыга».
Суд у Эгіпце сёньня пакараў трыма гадамі турмы былога прэм’ер-міністра Ахмэда Назіфа, абвінавачанага ў карупцыі.
Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан заявіла, што яе ўрад ня мае нічога агульнага з правакацыйным фільмам пра прарока Мухамэда, які выклікаў хвалю пратэстаў у арабскім сьвеце. Яна назвала відэа, выстаўленае ў інтэрнэце «агідным і вартым асуджэньня»
Актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Дзяніс Дашкевіч з Рагачова, якому было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прыняў рашэнне пакінуць палітычную дзейнасць.
Зь біяграфіі Зьмітра Бандарчука выразалі факт, што ён быў даверанай асобай Някляева ў 2010 годзе.
Васіль Палякоў: «Цэнтральная камісія зрабіла крайняй тэлерадыёкампанію».
Яго ладзіць у сквэры імя Тараса Шаўчэнкі незалежная кандыдатка, сябра руху «За свабоду» Галіна Краўчанка.
У Капыльскім раёне на Меншчыне мясцовыя ўлады далучылі да распаўсюджваньня агітацыйных улётак кандыдатаў ад улады нават машыны хуткай дапамогі.
Фільм «Нявіннасьць мусульманаў» выклікае ўсё новыя пратэсты ў арабскіх краінах і, магчыма, стаў прычынай гвалтоўнай сьмерці амэрыканскага амбасадара ў Лібіі Крыстафэра Стывэнса.
Кандыдат ад БНФ па Гарадзенскай акрузе Аляксандар Стральцоў атрымаў папярэджаньне за выбарчыя плякаты. Ён заказваў іх у адной зь менскіх друкарняў.
З такой назвай каманда кандыдаткі на дэпутацтва ад грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Аксаны Закрэўскай праводзіць ля магілёўскага рэчавага рынку «Грабянёўскі» перадвыбарчую агітацыю.
Ці ўздымалася на сустрэчы Ўладзімера Макея з прадстаўнікамі АБСЭ тэма іх магчымай сустрэчы з беларускімі палітыкамі, якія знаходзяцца за кратамі?
«Гэтая інфармацыя носіць рабочы характар», — адказаў прэсавы сакратар МЗС.
У Берасьці адбыўся трэнінг для сябраў участковых камісій.
Даведаўшыся пра гібель амэрыканскага амбасадара ў Лібіі ў сераду, многія рускія адрэагавалі ў духу: «Ну, мы ж вам казалі», — піша The New York Times.
ЗША накіроўваюць два эскадраных мінаносцы і 50 марскіх пяхотнікаў ў Лібію пасьля забойства ў Бэнгазі амэрыканскага амбасадара Крыстафэра Стывэнса.
Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць за мяжой, 23 верасьня змогуць прагаласаваць у 32 краінах.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі публічна заявіў, што спадар Самасейка пазьбягае далейшых дыскусій. Дзейны дэпутат аспрэчвае.
Трэба ўвесьці норму, якая забараняе кандыдатам у дэпутаты праводзіць агітацыю за байкот выбараў, заявіла Лідзія Ярмошына. Як гэтая прапанова спалучаецца з заканадаўчымі нормамі?
Імёны ўсіх палітвязьняў падчас дэбатаў 12 верасьня на тэлеканале «Беларусь-2» пералічыла кандыдатка ад партыі АГП Вольга Кавалькова.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама асудзіў забойства амэрыканскага амбасадара і яшчэ трох супрацоўнікаў амэрыканскай амбасады ў лібійскім горадзе Бэнгазі.
У тэледэбатах узялі ўдзел кандыдат ад ЛДП Эдуард Кузьняцоў, дзейны дэпутат ПП Віталь Бусько, кандыдат ад Партыі БНФ Уладзімер Падгол і незалежны кандыдат, бізнэсовец Уладзіслаў Цітовіч.
Эўропа павінна імкнуцца да стварэньня фэдэрацыі нацый. З такой заявай выступіў сёньня прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу на адкрыцьці сэсіі Эўрапарлямэнту.
Моўчана прызналі вінаватым у парушэньні правілаў добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў па артыкуле 21.14 КоАП.
Cталі вядомыя падрабязнасьці апошніх паўтара месяцаў з жыцьця палітвязьня, сябра БХД Яўгена Васьковіча. Паводле адвакта, ён адседзеў у карцары 30 дзён — тры разы па 10 дзён з 2 жніўня па 1 верасьня.
Адміністрацыя СІЗА спаслалася на тое, што яшчэ не атрымала пастанову суду пра ўступленьне ў сілу прысуду і што ад Дашкевіча няма заявы на сустрэчу з адвакатам.
Міністар інфармацыі: «У нас ня так шмат навін і падзей, таму рэспубліканскія газэты шмат у чым дублююць адна адну, пішуць пра адно і тое ж».
«Датэрміновае галасаваньне — гэта зручна, нам трэба пашыраць магчымасьці людзей удзельнічаць у выбарах, а не скарачаць іх», — сказала Ярмошына.
Старшыня АГП і кандыдат у дэпутаты Анатоль Лябедзька апавёў, што ягоны аўтамабіль быў забраны на штрафстаняку. Пра гэта ён даведаўся пасьля таго, як выйшаў з памяшканьня адной з амбасадаў.
Нягледзячы на папярэджаньне, Вольга Кавалькова працягвае агітаваць за байкот пад бел-чырвона-белымі сьцягамі і зьбіраецца зьняцца з выбараў на наступным тыдні.
Прэзыдэнт Літвы Далі Грыбаўскайце прызначыла сваім галоўным дарадцам у пытаньнях зьнешняй палітыкі Явіту Пранавічуце-Нелюпшэне.
Ярмошына прапанавала ўвесьці норму, якая забараняла б кандыдатам у дэпутаты праводзіць агітацыю за байкот выбараў.
Полудзень абвінавачаны ў перавышэньні ўлады і службовых злоўжываньнях. Але ў чым дакладна правініўся былы намесьнік міністра, дагэтуль ня кажуць.
Паводле кіраўніка Сьледчага камітэту Беларусі Валера Вакульчыка, старшыня назіральнай рады «Тэхнабанку» Ўладзіслаў Кацарэнка стварыў злачынную групу, якая незаконна займалася абменам валюты.
Такім чынам кампанія «Гавары праўду» правяла пікет свайго кандыдата ў дэпутаты парлямэнту Тацяны Караткевіч
Старшыня БНР Івонка Сурвіла ўдакладніла паўнамоцтвы Рады БНР і выказалася за супрацоўніцтва з арганізацыямі як у Беларусі, гэтак і ў замежжы.
У аўторак група ўзброеных людзей штурмавала, а затым падпаліла будынак консульства ЗША ў Бэнгазі.
Кіраўнік Сьледчага камітэту Валеры Вакульчык паведаміў у інтэрвію БелаТА пра ход сьледзтва супраць былога намесьніка міністра ўнутраных спраў Яўгена Полудня і старшыні назіральнай рады Тэхнабанку Ўладзіслава Кацарэнкі.
«Маніторынг гэтых выбараў павінен быць моцным сыгналам для беларусаў, якія змагаюцца за сваю свабоду».
На беларуска-літоўскім памежжы беларускія мытнікі зрабілі ператрус рэчаў Алены Фаміной, якая балятуецца па Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе № 17.
«Кіргізcтан мае намер рашуча дамагацца выдачы Джаныша Бакіева, які знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку ў СНД і міжнародным вышуку па лініі Інтэрпола », - заявіў журналістам прэсавы сакратар МЗС гэтай краіны Нурджыт Кадырбекаў.
Сацыёлягі прагназуюць сярэднюю яўку на верасьнёўскія парлямэнцкія выбары ў межах 60%. Яны таксама выказваюць меркаваньне, што ў некаторых акругах, найперш у менскіх, неабходнага кворуму выбарцаў для прызнаньня выбараў можа і ня быць.
У Нямеччыне працягваецца скандал вакол сувязяў афіцыйнага Бэрліну і Менску. Дэпутатка нямецкага Бундэстагу і ПА АБСЭ ад фракцыі зялёных Марылюіза Бэк накіравала запыт у фэдэральны ўрад, у якім патрабуе цягам аднаго тыдня даць справаздачу адносна паставак у Беларусь узбраеньня для беларускіх міліцэйскіх фармаваньняў, а таксама паставак авіярухавікоў для беларускіх беспілотных самалётаў.
Загрузіць яшчэ