Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: пікет «Шукаецца дэпутат»


Берасьцейскія кандыдаты ў дэпутаты ад БСДП(Г) Ігар Маслоўскі і Ганна Канюс, якіх падтрымлівае кампанія «Гавары праўду», зладзілі пікет «Шукаецца дэпутат».

Падчас пікету на адмыловым стэндзе былі вывешаны фотаздымкі ўсіх 110 дэпутатаў цяперашняга парлямэнту, а людзям прапаноўвалася знайсьці сярод іх знаёмыя твары.

Як апавёў «Свабодзе» Ігар Маслоўскі, мэтай пікету было данесьці людзям, што дэпутаты сёньняшняга парлямэнту нікому не вядомыя, бо не ідуць на кантакт з народам:

«Мы пыталіся ў людзей, ці ведаюць яны свайго дэпутата або нейкага іншага. Хаця б аднаго з усіх тых, што ёсьць у парлямэнце. І, фактычна, толькі адзін чалавек сказаў, што некага там ведае. Там былі і берасьцейскія дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Але ніхто з апытаных іх не пазнаў. Гэта сьведчць пра тое, што ў нас адсутнічае публічная палітыка. Мы лічым, што парлямэнт павінен быць публічным, а яго дэпутаты — вядомымі людзям. Вядомымі і па справах, і па парлямэнцкіх ініцыятывах, і па іх выступах па тэлебачаньні. Людзі павінны ведаць, што яны робяць, за што галасуюць, які закон прымаюць. Наш пікет паказаў, што пакуль гэтага няма».

Ігар Маслоўскі расказаў, што падобныя тэматычныя пікеты прайшлі і ў іншых гарадах Беларусі.

Мужчына шукае знаёмага дэпутата
Мужчына шукае знаёмага дэпутата
Пікет адбываўся пад бел-чырвона-белым сьцягам
Пікет адбываўся пад бел-чырвона-белым сьцягам
Некаторыя берасьцейцы ўступалі ў дыскусыі зь пікетоўцамі
Некаторыя берасьцейцы ўступалі ў дыскусыі зь пікетоўцамі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG