Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякін ня бачыць у сваіх выказваньнях крыміналу


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін

Нацыянальны каардынатар грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін сёньня наведаў Генэральную пракуратуру Беларусі.

«Я выпісаў там тры сказы, якія ад майго імя паўтараюцца шмат разоў, пераважна ў матэрыялах БелаПАН. Прававога аналізу іх я яшчэ не рабіў, не было пакуль часу. Але на першы погляд я ня бачу там нейкіх праблем. Мае выказваньні не закранаюць рэчаў, якія падпадаюць пад дзеяньне Крымінальнага кодэксу. Я буду абскарджваць вынясеньне мне папярэджаньня», — сказаў палітык.

«Свабода» ўжо паведамляла, што 11 верасьня Сяргей Калякін атрымаў ліст з Генэральнай пракуратуры Беларусі. У ім утрымлівалася афіцыйнае папярэджаньне за «распаўсюд у інтэрнэт-крыніцах цьверджаньняў, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці, аб сыстэматычных парушэньнях заканадаўства падчас правядзеньня выбарчых кампаніяў у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку арганізацыі і правядзеньня выбараў у Палату прадстаўнікоў пятага скліканьня». У лісьце таксама падкрэсьлівалася, што такая дзейнасьць недапушчальная. І калі Сяргей Калякін яе ня спыніць, то яго прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці.

Сяргей Калякін патлумачыў, што ён сёньня хадзіў у Генэральную пракуратуру для таго, каб яму далі азнаёміцца з інтэрнэт-крыніцамі, матэрыялы якіх леглі ў аснову папярэджаньня, — бо ў лісьце з пракуратуры яны не называліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG