Міністэрства абароны Лібіі паведаміла, што аль-Махмуд узяты пад варту.
Вайсковая авіяцыя Турэччыны нанесла ўдары па базах курдзкіх ваеўнікоў на тэрыторыі Іраку. На сайце турэцкіх Вайскова-паветраных сілаў сёньня зьявілася інфармацыя, што авіярэйды пачаліся ў пятніцу.
Новы прэм’ер-міністар Грэцыі Антоніс Самарас ня возьме ўдзел ў саміце Эўразьвязу на наступным тыдні па стане здароўя.
У Эгіпце абвешчаныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў. Пераможцам стаў вылучэнец руху «Браты-мусульмане» Мухамад Мурсі. Ён апярэдзіў былога прэм’ер-міністра Ахмэда Шафіка.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч даслаў ліст на волю свайму сябру — былому асуджанаму Івацэвіцкай калёніі. Зь ім разам у адным атрадзе ПК № 5 ён утрымліваўся да пераводу «за злосныя парушэньні рэжыму» у Гарадзенскую крытую турму.
Пачаўся візыт Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу, Кубу і Эквадор. Паводле яго прэс-службы, падчас сустрэчаў абмяркуюць гандлёва-эканамічныя адносіны, палітычны дыялёг, супрацу зь іншымі краінамі Лацінаамэрыканскага рэгіёну.
Турцыя запатрабавала скліканьня рады НАТА для абмеркаваньня сытуацыі ў сувязі са зьбітым Сырыяй турэцкім самалётам.
Ня выключана, што тое, што здарылася яшчэ больш ўскладніць дачыненьні паміж Сырыяй і Турэччынай, якая адклікала з Дамаску ўвесь дыпламатычны пэрсанал.
Раней выбарчая камісія паабяцала абвясьціць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў заўтра, 24 чэрвеня.
The Guardian. Такім чынам саудаўскія ўлады зьбіраюцца матываваць вайскоўцаў сірыйскіх ўрадавых сіл пераходзіць на бок паўстанцаў.
23 чэрвеня на пашыраным сойме з удзелам патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Партыя БНФ разгледзела пытаньне аб выбарах 2012 году ў Беларусі.
22 чэрвеня Савет Рэспублікі падтрымаў новы праэкт закона "«Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь». Прадстаўляў законапраэкт старшыня КДБ Вадзім Зайцаў. Для таго, каб закон быў прыняты, яго засталося падпісаць у прэзыдэнта.
Польшча патрабуе тэрмінова вызваліць журналіста Андрэя Пачобута.
Прэм'ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Дамаск і Анкара супрацоўнічаюць у расьсьледаваньні абставін інцыдэнту.
Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня падпісаў указы аб прысваеньні воінскіх званьняў Генэрал-маёра міліцыі атрымаў міністар ўнутраных спраў Ігар Шуневіч.
Сырыйскі ўрад накіраваў Анкары афіцыйныя выбачэньні ў сувязі зь інцыдэнтам. Урад Турэччыны сабраўся на экстраную нараду.
Кааліцыя аб’яднаных дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны выступае за байкот выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды сродкаў масавай інфармацыі, Дуня Міятавіч, асудзіла арышт беларускага журналіста Андрэя Пачобута і назвала цяперашняе абвінавачаньне супраць яго ў паклёпе на прэзыдэнта палітычна матываваным.
У чацьвер у Татарстане прынялі шэраг законапраектаў, якія аднаўляюць выбарнасьць прэзыдэнта.
Журналіст і праваабаронца Гілан Мамедаў, вядомы як аўтар роліка «Давай, до свидания!», затрыманы ў сталіцы Азэрбайджана Баку.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка лічыць, што моцная прэзыдэнцкая ўлада ў сярэдзіне 90-х гадоў выратавала краіну, адвёўшы яе ад прорвы.
Аляксандар Мілінкевіч і Ўладзімер Някляеў выказалі салідарнасьць са зьняволеным учора журналістам «Gazety Wyborczaj» Андрэем Пачобутам і далі палітычную ацэнку гэтаму арышту.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведвае музэй сучаснай беларускай дзяржаўнасьці, які створаны па яго даручэньні як філіял Нацыянальнага гістарычнага музэю.
У ваенным парадзе, які адбудзецца ў Менску 3 ліпеня, возьмуць удзел расейскія вайскоўцы і ваенная тэхніка.
Міністэрства замежных справаў Польшчы выказала занепакоенасьць у сувязі з арыштам журналіста і кіраўніка Рады «Саюза палякаў на Беларусі» Андрэя Пачобута.
У Грэцыі прывялі да прысягі новы кааліцыйны ўрад на чале з прэм'ер-міністрам Антонісам Самарасам. Гэты ўрад абяцае правесьці новым перамовы з крэдыторамі, каб перагледзець ўмовы фінансавай дапамогі Грэцыі, але пры гэтым застацца ў зоне эўра.
Пра абставіны арышту «рэцыдывіста» Пачобута, пра новую крымінальную справу, пра лёс дзяцей мы пагаварылі з жонкай палітвязьня Аксанай Пачобут
Прадстаўнік у ААН ад Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека Глен Паёт (Glenn Payot) лічыць, што ёсьць высокая верагоднасьць, што спэцдакладчык ААН па Беларусі ўсё ж будзе прызначаны.
Андэрс Аслунд лічыць, што палітыка прасоўваньня Эўразійскага зьвязу, якую цяпер актыўна праводзіць Ўладзімір Пуцін, прывядзе да ізаляцыі Расеі.
У Беларусі пачынаецца першы этап выбарчай кампаніі 2012 году — вылучэньне прадстаўнікоў палітычных партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў, працоўных калектываў і групаў грамадзянаў у акруговыя выбарчыя камісіі.
Старшыня Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Балыкін заявіў аб прыпыненьні свайго сяброўства ў АГП да кастрычніка 2012 году.
Ці трэба выключаць са сьпісаў неўязных у краіны Эўразьвязу тых чыноўнікаў, якія болей не працуюць на былых пасадах?
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з лідэрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам.
Беларускія ўлады мусяць вызваліць палітвязьняў, спыніць перасьлед грамадзянскай супольнасьці і палітычных актывістаў і пачаць правядзеньне рэформаў, якія палепшаць сытуацыю з правамі чалавека.
Прадстаўнікі БХК і «Вясны» заявілі пра пачатак кампаніі назіраньня «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі заявіла аб пачатку вылучэньня сваіх прадстаўнікоў у акруговыя камісіі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Расейскія ўлады пачалі падрыхтоўку эвакуацыі грамадзян РФ з Сырыі на выпадак абвастрэньня сутыкненьняў у гэтай краіне або замежнага ваеннага ўмяшаньня.
Больш за сто чалавек загінулі і 500 атрымалі раненьні ў сутычках, якія доўжыліся ўвесь тыдзень на захадзе Лібіі.
Міністар замежных спраў Расеі выступіў супраць выкарыстаньня Захадам аднабаковых санкцый у дачыненьні да ўладаў Беларусі.
Турэцкія войскі нанесьлі сёньня авіяўдар па пазыцыі курдзкіх ваеўнікоў на поўначы Іраку.
На 20-ай сэсіі Рады ААН па правах чалавека абмяркоўваецца праблема свабоды думкі і выказваньня ў сьвеце. На сэсіі крытыкуецца перасьлед журналістаў у Беларусі.
Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан прадставіла ў Вашынгтоне штогадовую справаздачу пра гандаль --> http://www.state.gov/r/pa/prs/ps/2012/06/193219.htmReport. людзьмі ў сьвеце, у якой ахопленыя 186 краінаў. Беларусь — побач з Вэнэсуэлай і Іракам
Спэцдакладчык ААН па свабодзе выказваньняў Франк ля Ру хацеў бы наведаць Беларусь, каб сустрэцца з прадстаўнікамі ўладаў, грамадзянскай супольнасьці, палітвязьнямі.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына адказала баранавіцкаму апазыцыянэру Рыгору Грыку.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька напісаў у сваім фэйсбуку, што не зьбіраецца ісьці ў дэпутаты.
«Здароўе майго мужа надалей пад пагрозай з-за наступстваў працяглай галадоўкі. Дзякую ўсім за падтрымку і прашу не забывацца на гэтую справу», — заявіла 20 чэрвеня ў Варшаве Алена Каваленка, жонка палітвязьня Сяргея Каваленкі.
Найбольш цяжкім экспэрты лічаць становішча ўцекачоў у Самалі, Судане і Лівіі.
На сяброў ініцыятыўнай групы па зьмене выбарчага заканадаўства чыніцца ціск з боку супрацоўнікаў КДБ і ідэалягічных работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый.
13 беларускіх палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў абвясьцілі пра пачатак грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары — 2012».
Загрузіць яшчэ