Сёньня абвешчаная дата парлямэнцкіх выбараў. Гэтую навіну абмяркоўвае госьць «Вынікаў дня» — экспэрт у галіне выбарчага заканадаўства, юрыст, сябра АГП Сяргей Альфер.
Офіс эўрадэпутата ад Польшчы Марэка Мігальскага стварыў сайт у падтрымку беларускага палітвязьня Сяргея Каваленкі. - www.freekavalenka.org. Сайт мае чатыры моўныя варыянты – ангельскі, беларускі, польскі і расейскі.
18 чэрвеня спаўняецца паўгода з дня сьмерці былога чэхаславацкага і чэскага прзыдэнта Вацлава Гаўла. З гэтай нагоды ў Празе адкрылася выстава фатаграфіяў палітыка, пісьменьніка і дысыдэнта, зьнятых карэспандэнтамі ЧТК ў 1988-2011 гг. Шматлікія неапублікаваныя раней здымкі паказваюць розныя цікавыя моманты поўнага падзеяў Гаўлавага прэзыдэнцтва. Выстава працуе да 6 ліпеня.
Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч кажа, што для яго пытаньне «Вы за ўдзел у выбарах ці за байкот?» бессэнсоўнае, пакуль ня будзе сказана, чаго мы хочам дасягнуць.
«Удзельнічаць у такіх умовах у выбарах азначае працаваць на ўладу», — кажа «Свабодзе» палітоляг Уладзімер Роўда.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што ён і яго партыя выступаюць і не за ўдзел у прызначаных на восень выбарах, і не за іх байкот.
Амэрыканскі Фонд міру і часопіс «Foreign Policy» апублікавалі свой сёлетні штогадовы рэйтынг недзеяздольнасьці дзяржаваў (Failed States Index).
Намесьнік старшыні партыі КХП БНФ Юрась Беленькі сказаў, што пазыцыя КХП БНФ ясная, зразумелая і пастаянная ўжо шмат гадоў.
Лідэр БНФ Аляксей Янукевіч заявіў, што ягоная партыя рыхтуецца да вылучэньня кандыдатаў на парлямэнцкія выбары.
Адзін зь лідэраў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі заявіў, што ён выступаў за байкот абвешчаных кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам выбараў.
Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў мяркуе, што Аляксандар Лукашэнка скарыстае выбары ў Палату прадстаўнікоў для ўзмацненьня свайго палачнага рэжыму.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына ў размове са «Свабодай» выказала меркаваньне, што беларуская апазыцыя будзе ўдзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў.
18 чэрвеня ў Жэнэве адкрываецца 20-я сэсія Рады ААН па правах чалавека, на якой будзе абмяркоўвацца, сярод іншага, і сытуацыя ў Беларусі.
Два вялікія расейскія дэсантныя караблі «Мікалай Фільчанкаў» і «Цэзар Кунікаў» завяршаюць падрыхтоўку да няплянавай адпраўкі да берагоў Сырыі.
Мухамад Мурсі, кандыдат Партыі свабоды і справядлівасьці, палітычнага крыла «Братоў-мусульманаў», паводле папярэдніх вынікаў набраў 52% галасоў.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 23 верасьня. Ці вызначыліся з удзелам у выбарах асноўныя палітычныя сілы? Дадаліся камэнтары
Да 18 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка павінен прыняць рашэньне аб прызначэньні даты парлямэнцкіх выбараў, якія павінны прайсьці восеньню гэтага году.
Новыя экзыт-полы ў Грэцыі сьведчаць пра пералом. Калі Цэнтравыбаркам пацьвердзіць гэтыя вынікі, прыхільнікі працягу бюджэтнай эканоміі атрымаюць шанец сфармаваць урад.
Аналітыкі, аднак, выказваюць сумневы ў гатовасьці саміх пераможцаў да рашучых дзеяньняў.
На паўторных датэрміновых парлямэнцкіх выбарах – прыхільнікі і праціўнікі пагадненьня з Эўразьвязам аб фінансавай дапамозе атрымліваюць аднолькавую колькасьць галасоў.
Найбуйнейшая ў Беларусі кампанія па экспарце/імпарце ўзбраеньняў пацьвердзіла зьмену ўласьніка
У Грэцыі — датэрміновыя парлямэнцкія выбары. Ад іх вынікаў можа залежаць лёс краіны ў эўразоне і далейшае разьвіцьцё пазыковага крызісу ў Эўропе.
У Францыі — другі тур выбараў у ніжнюю палату парлямэнту — Нацыянальны сход.
Сырыйская нацыянальная Рада, якая аб’ядноўвае сілы, што супрацьстаяць рэжыму прэзыдэнта Башара Асада, выказала зьдзіўленне з нагоды прыпыненьня дзейнасьці групы назіральнікаў ААН пад кіраўніцтвам генэрала Робэрта Муда.
Ісламісты зьвінавацілі вайскоўцаў у нежаданьні выконваць абяцаньні аб перадачы ўлады цывільнаму ўраду.
У краіне расьце напружанасьць, якая пагражае выліцца ў гвалт пасьля абвяшчэньня вынікаў.
Агенцтва Associated Press называе абвешчанае рашэньне новым сведчаньнем правалу пляну мірнага ўрэгуляваньня ў Сырыі
Ад пачатку года на ўчастку Берасьцейская памежнай групы колькасьць нелегалаў павысілася ў два разы.
Ці ўдасца беларускаму кіраўніцтву адбівацца ад усё больш настойлівых патрабаваньняў Расеі наконт прыватызацыі і адзінай валюты? Ці дапаможа Лукашэнка Пуціну атрымаць замежнапалітычную перамогу?
Паводле закону «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь», КДБ атрымлівае надзвычайныя паўнамоцтвы. Як выглядаюць падобныя законы ў суседзяў: у Расеі і ва Ўкраіне?
«Беларускія ўлады не гатовыя ў поўнай меры супрацоўнічаць з ААН у межах правоў чалавека» — да такой высновы прыйшлі праваабаронцы ў справаздачы, прадстаўленай Беларускім Домам правоў чалавека і Фундацыяй Дамоў правоў чалавека на Канфэрэнцыі па правах чалавека ў Беларусі, якая адбылася 12 чэрвеня ў Жэнэве.
Прызначаючы кіраўніцтва МУС, Аляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць рэфармаваньня міліцэйскага ведамства.
Аляксандр Лукашэнка накіраваў у парлямэнт праект закону аб амністыі, якая прымеркаваная да Дня незалежнасьці 3 ліпеня.
Палата прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла закон «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь».
Ці пастаўляе Беларусь у Сырыю зброю і сучасныя тэхналёгіі, якія дапамагаюць урадавым войскам змагацца з паўстанцамі, у выніку чаго гінуць мірныя насельнікі? Амэрыканскае выданьне «National Journal» выказвае такія падазрэньні, у МЗС Беларусі ад камэнтару адмаўляюцца.
Ісламісцкі рух «Браты-мусульмане» перасьцерагае, што Эгіпет чакаюць «небясьпечныя дні» пасьля таго, як 14 чэрвеня Вярхоўны канстытуцыйны суд краіны аб’явіў нелегітымным новаабраны парлямэнт краіны.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Барак Абама працягнуў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. 16 чэрвеня 2006 году тагачасны прэзыдэнт Джордж Буш распарадзіўся заблякаваць уласнасьць і актывы 10 прадстаўнікоў кіраўніцтва Беларусі: ад Аляксандра Лукашэнкі да Натальлі Пяткевіч. Гэты сьпіс пашыраўся паралельна з эўрапейскім сьпісам.
Цэнтральная выбарчая камісія працягвае працаваць з дакумэнтамі, якія перадаў ёй кіраўнік ініцыятыўнай групы ў справе зьменаў выбарчага заканадаўства Дзьмітры Вус.
Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт лічыць, што працэс эўрапейскай інтэграцыі Украіны спынены. Пра гэта ён напісаў у сваім блогу пасьля сустрэчы з паслом Швэцыі ва Ўкраіне.
У інтэрвію тыднёвіку Time --> http://world.time.com/2012/06/14/a-frank-interview-with-ukraines-president-politics-is-the-ability-to-control-your-emotions/ прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч сказаў , што ён хоча памілаваць Юлію Цімашэнку, але ня можа гэтага зрабіць цяпер, пакуль ня скончыліся ўсе судовыя працэдуры.
ЗША і Эўразьвяз скаардынавана ўводзяць санкцыі супраць уладаў Беларусі з адным патрабаваньнем — вызваліць палітвязьняў, спыніць уціск апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ, правесьці свабодныя выбары.
У інтэрнэтным выданьні NationalJournal зьявіўся артыкул, у якім аўтар, Ёчы Дрызэн, піша аб заклапочанасьці амэрыканскіх афіцыйных асобаў тым, што Беларусь можа пастаўляць рэжыму Башара Асада ў Сырыі вайсковую тэхналёгію.
МЗС Беларусі выказаў шкадаваньне ў сувязі з рашэньнем Белага дому прадоўжыць візавыя і маёмасныя санкцыі адносінах да беларускага кіраўніцтва.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прадоўжыў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, якія былі ўведзеныя ЗША летам 2006 году.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў выказваньні амбасадара Расеі Аляександра Сурыкава. Заявы Лукашэнкі прагучалі на сустрэсы з прэзыдэнтам Башкартастану Рустэмам Хамітавым.
Пра гэта журналістам заявіла адна з кіраўнікоў Партыі зялёных у Эўрапарлямэнце Рэбэка Хармс, якая наведала ў шпіталі былую прэм’ерку Ўкраіны Юлію Цімашэнку.
Новы «Марш мільёнаў» прызначаны на 15 верасьня і, як мяркуецца, пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Расеі.
У Беларусь прыбыла дэлегацыя з Башкартастану на чале з прэзыдэнтам Рустэмам Хамітавым. Ён узначаліў рэспубліку 2 гады таму, гэта першы яго візыт у Беларусь. Паводле часопіса «Forbes», Хамітаў уваходзіць у пяцёрку найбагацейшых расейскіх губэрнатараў.
Пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў выказаўся за аднаўленьне перамоваў па ўвядзеньні Беларусьсю і Расеяй адзінай валюты і па Канстытуцыйным акце саюзнай дзяржавы.
Загрузіць яшчэ