Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: Я ў выбарах ня ўдзельнічаю


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў мяркуе, што Аляксандар Лукашэнка скарыстае выбары ў Палату прадстаўнікоў для ўзмацненьня свайго палачнага рэжыму.

Уладзімер Някляеў выказаўся за няўдзел у выбарах:

«Я за тое быў і застаюся, каб рашэньне, ці ўдзельнічаць у выбарах, ці іх байкатаваць, было прынята апазыцыяй кансалідавана: ці ўсе ўдзельнічаюць, ці ўсе байкатуюць. Тады байкатуюць. А ня проста ня ўдзельнічаюць і ляжаць на канапах, нічога ня робяць. На сёньняшні момант, калі частка апазыцыі ўдзельнічае ў выбарах, што нічога ня дасьць, а частка апазыцыі ў выбарах ня ўдзельнічае, кажучы, што яна іх байкатуе, што нічога ня дасьць, я гэтак да гэтых выбараў і стаўлюся: проста ніяк. Гэтыя выбары насамрэч ня ёсьць важным палітычным мерапрыемствам у жыцьці Беларусі. Гэта будзе чарговы фарс. А гэта ўжо сам сказаў Лукашэнка і пра гэта сказала ягоная абіральніца Ярмошына, што будзе ўсё як было. А калі будзе ўсё як было, то як да гэтага ставіцца — проста ніяк!»

Карэспандэнт: «Калі вы кажаце, што ня будзеце ўдзельнічаць у выбарах, гэта значыць, вы — за байкот?»

«На сёньня ёсьць толькі словы пра байкот і словы пра ўдзел. Калі словы пра ўдзел яшчэ неяк можна зразумець, бо будуць нейкія кандыдаты, то ў слове „байкот“ на сёньняшні дзень няма ніякага напаўненьня: хто і як будзе байкатаваць, дзе на гэта чалавечыя і матэрыяльныя сродкі? Проста прамаўляецца слова „байкот“. У такім разе гэта ніякі не байкот, і калі няма ў чым удзельнічаць, то як у ім можна ўдзельнічаць? Тое самае і выбары. Няма выбараў, і ўдзельнічаць ці ня ўдзельнічаць у іх — гэта тое самае. Вось гэтым і вызначаюцца мае адносіны да гэтых выбараў: ніякія. Нібыта гэтых выбараў проста няма. Кампанія „Гавары праўду“ будзе рыхтавацца да прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG