Улады Паўночнай Карэі ўнесьлі папраўкі ў Канстытуцыю, упершыню адкрыта заявіўшы аб тым, што КНДР зьяўляецца ядзернай дзяржавай.
Пытаньні фінансавай падтрымкі, прыватызацыі буйных беларускіх прадпрыемстваў, будоўлі АЭС, стварэньня холдынгу на базе МАЗа і КАМАЗа.
Прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў заявілі пра пачатак кампаніі салідарнасьці з маладафронтаўцамі, якія адбываюць адміністрацыйныя арышты ў турме на Акрэсьціна.
Паплечнікі баяцца, каб не пажыцьцёва.
Алена Каваленка не выключае, што адміністрацыйную справу супроць яе і актывісткі Алены Семенчуковай перакваліфікуюць ці ўвогуле закрыюць.
Беларускі бізнэсовец, фігурант «чорнага сьпісу» ЭЗ Уладзімер Пефціеў прадаў кампанію «Белтэхэкспарт» расейскаму бізнэсоўцу Дзьмітрыю Гурыновічу. Што за гэтым стаіць?
Больш за 60 супрацоўнікаў нацыянальнага цэнтру іспытаў у Грузіі звольніліся ў знак салідарнасьці з Маяй Мімінашвілі.
Былы прэзыдэнт Лібэрыі 64-гадовы Чарлз Тэйлар асуджаны на паўстагодзьдзя зьняволеньня за дачыненьне да ваенных злачынстваў падчас грамадзянскай вайны ў Сьера-Леонэ.
Ці запросіць Аляксандар Лукашэнка расейскага калегу скрыжаваць клюшкі на хакейнай пляцоўцы?
А 15-й гадзіне тры судовыя выканаўцы з суду Першамайскага раёну Менску зьявіліся на офісе Праваабарончага цэнтру «Вясна».
Эўрапейскія аглядальнікі камэнтуюць маючыя адбыцца першыя замежныя візыты Ўладзімера Пуціна пасьля яго вяртаньня ў Крэмль.
Ад 7 мая Расея мае новага-старога прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. Пуцін займае найвышэйшыя пасады ў Расеі з 1999 году, апошнія чатыры гады быў прэм’ер-міністрам.
Унучка Мікіты Хрушчова Ніна, прафэсар Новай школы ў Нью Ёрку, навуковы супрацоўнік Інстытуту сусьветнай палітыкі асэнсоўвае ўмовы, у якіх пачынаецца трэцяе прэзыдэнцтва Ўладзіміра Пуціна.
Абмежаваньне руху аўтамабіляў на некаторых менскіх вуліцах будзе часова ўведзена 31 траўня — 1 чэрвеня, падчас візыту расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.
Польшча запатрабавала ад Злучаных Штатаў выбачэньняў у сувязі з выступам прэзыдэнта ЗША Барака Абамы на цырымоніі ўручэньня Мэдаля Свабоды ў Вашынгтоне, у якім ён згадаў «польскія лягеры сьмерці».
Злучаныя Штаты і Расея не падтрымліваюць ідэю замежнага ўмяшаньня ў Сырыі, нягледзячы на рэзкае абвастрэньне сытуацыі пасьля масавага забойства жыхароў у мястэчку Хула.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Дзьмітрый Вус зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з адкрытым лістом, у якім піша, што «Лукашэнка будзе ўсяляк перашкаджаць рэалізацыі праекту Мытны саюз — Адзіная эканамічная прастора.»
Заходнія краіны абвясьцілі аб высылцы сырыйскіх амбасадараў - у сувязі з трагедыяй у горадзе Хоўла, дзе ў пятніцу былі забітыя 108 чалавек, у асноўным мірныя жыхары.
Блогер Яўген Ліпковіч плянуе зьвярнуцца ў суд, каб абараніць свае гонар і годнасьць ад газэты «Во славу Родины».
Дземідзенка мае даседзець трое сутак, якія не залічылі яму падчас апошняга адбыцьця пакараньня.
Ці паўплывае новы канфлікт паміж расейскімі і беларускімі малочнікамі на міждзяржаўныя дачыненьні? Ці не распачнецца зноў «малочная» вайна?
Усё больш грамадзкіх актывістаў апынаюцца пад прафіляктычным наглядам міліцыі, які значна абмяжоўвае іх грамадзкае і асабістае жыцьцё. Ці ўсім удаецца пазьбегнуць заўваг і папярэджаньняў?
Некаторыя працоўныя будаўнічых спэцыяльнасьцяў звальняюцца з будоўлі Астравецкай АЭС.
Гомельская пракуратура вынесла папярэджаньне Ларысе Шчыраковай «за дзейнасьць на карысьць прадусарскай кампаніі N.E.W.S. Informacja (Польшча)».
Краіны Эўразьвязу высылаюць сырыйскіх дыпляматаў — пасьля трагедыі ў сырыйскім горадзе Хула, дзе ў пятніцу былі забітыя 108 чалавек, у асноўным мірныя жыхары.
Сёньня ў Эгіпце група пратэстоўцаў разграміла штаб кандыдата ў прэзыдэнты Ахмада Шафіка, у будынку ўзьнік пажар, які аднак не зрабіў сур’ёзных пашкоджаньняў.
Лідэр праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла назваў «непрымальным» звальненьне зь фірмы Scandinavian & UK Machines беларускай супрацоўніцы кампаніі Юліі Сьцяпанавай, бо падставай для гэтага стала грамадзянская пазыцыя дзяўчыны.
Курс на актыўны байкот выбараў у Палату прадстаўнікоў, якія маюць адбыцца сёлета ўвосень, 29 траўня пацьвердзіла палітычная рада Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў лідэр партыі Анатоль Лябедзька.
Аўн Сан Су Чжы сёньня паедзе ў Таілянд, дзе возьме ўдзел у пасяджэньні Сусьветнага эканамічнага форуму. Потым яна накіруецца ў Эўропу, у прыватнасьці ў Нарвэгіі яна плянуе афіцыйна прыняць Нобэлеўскую прэмію міру, якой яна была ўзнагароджаная 21 год таму.
Прэзыдэнт Сірыі Башар Асад сустрэўся ў аўторак у Дамаску з міжнародным пасланцам Кофі Ананам. Пра гэта паведамілі дзяржаўныя сырыйскія сродкі масавай інфармацыі.
«Адзін па стандартным ужо для апазыцыянэраў артыкуле 17.1, што нібыта лаяўся матам. Другі — 23.34, несанкцыянаванае пікетаваньне».
Брытанскі віцэ-прэм’ер Нік Клэг заявіў, што сірыйскія афіцыйныя асобы могуць быць не дапушчаныя на Алімпійскія гульні, якія пройдуць гэтым летам у Лёндане.
Аляксандар Лукашэнка выказаў незадавальненьне выступам беларускага гурту «Litesound» на сьпеўным конкурсе «Эўрабачаньне 2012» у Баку.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін 31 траўня наведае з рабочым візытам Менск. Беларусь стане першай краінай на яго шляху пасьля вяртаньня ў Крэмль.
Палітычны эмігрант, палкоўнік спэцназу ў адстаўцы Ўладзімір Барадач заявіў аб стварэньні за мяжой аргкамітэту рады нацыянальнага адраджэньня Беларусі. <b>Дадаліся камэнтары</b>
На наступны дзень пасьля рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН з асуджэньнем сырыйскага рэжыму за забойства прынамсі 108 чалавек ў горадзе Хоўла.
Бескампрамісная пазыцыя Менску па гэтым пытаньні, агучаная афіцыйнай асобай, была сёньня абнародаваная ўпершыню.
У Тбілісі ў нядзелю прайшоў мітынг, арганізаваны апазыцыйнай кааліцыяй «Грузінская мара». У акцыі прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.
За мінулыя суткі ў горадзе зьявілася некалькі дзясяткаў плякатаў з партрэтам зьняволенага палітыка.
У часе сустрэчы Пуцін заявіў, што Расея гатовая найбліжэйшым часам пералічыць Сэрбіі 800 мільёнаў эўра
На літоўска-беларускай мяжы затрымалі аглядальніцу газэты «Народная воля» Марыну Коктыш.
Паўстанцкая Сырыйская свабодная армія заявіла, што больш ня можа датрымліваць замірэньне
«Чалавек, які цьвердзіць, што за яго галасуе 90% насельніцтва і як толькі ён зьвернецца па дапамогу звонку, то гэта будзе яго палітычная сьмерць у той жа дзень».
Дзяржаўная дума РФ ратыфікавала пагадненьне «Аб парадку фармаваньня і функцыянаваньня сіл арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ)».
ЗША не прэтэндуюць на манаполію на дэмакратыю і не навязваюць нікому амэрыканскі тып дэмакратыі, заявіў амабасадар ЗША ў Расеі Майкл Макфол.
Урад Беларусі ў выгнаньні ў агляднай пэрспэктыве ня мае шанцаў на міжнароднае прызнаньне, а бяз гэтага ідэя страчвае сэнс.
Пра гэта са спасылкай на агенцтва DPA паведамляюць нямецкамоўныя «Die Welt» і «Die Zeit».
Як ставіцца Аляксандар Казулін да ініцыятывы Ўладзімера Барадача і да закліку міністра замежных справаў Літвы Аўдронюса Ажубаліса?
Як толькі гісторык Уладзімер Мядзінскі быў прызначаны міністрам культуры, крытыкі адразу назвалі яго новым міністрам прапаганды. Гэта можа быць недалёкім ад ісьціны.
Загрузіць яшчэ