Як паведамляе The Guardian, брытанскі віцэ-прэм’ер спаслаўся на парушэньні сірыйскімі ўладамі правоў чалавека. Сваю заяву Нік Клэг зрабіў пасьля таго, як асоба, блізкая да прэзыдэнта Сірыі Башара Асада, заявіла, што Асад можа прыехаць на Алімпіяду ў Лёндан у якасьці старшыні сірыйскага Нацыянальнага алімпійскага камітэту.
Кіраўнікі сірыйскага НАК могуць не патрапіць на Алімпіяду
Брытанскі віцэ-прэм’ер Нік Клэг заявіў, што сірыйскія афіцыйныя асобы могуць быць не дапушчаныя на Алімпійскія гульні, якія пройдуць гэтым летам у Лёндане.