Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля Менску Пуцін наведае Бэрлін?


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Пра гэта са спасылкай на агенцтва DPA паведамляюць нямецкамоўныя «Die Welt» і «Die Zeit».

Паездка прызначаная на наступную пятніцу, а першы замежны візыт — у Беларусь — павінен адбыцца 31 траўня. Паводле DPA, якое цытуе словы прэсавага сакратара нямецкага ўраду Штэфі Зайфэрта, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель рыхтуецца прыняць расейскага прэзыдэнта з воінскімі ўшанаваньнямі, а потым даць абед у яго гонар.

Тым часам іншыя нямецкамоўныя СМІ цытуюць выказваньні інфармаваных колаў у Маскве пра тое, што Пуцін настойвае на замене Лукашэнкі.

Раней, выступаючы ў Бундэстагу, Мэркель падкрэсьліла, якое значэньне маюць мір і свабода для Нямеччыны ды іншых эўрапейскіх краінаў. Пры гэтым яна заўважыла, што, на жаль, гэта тычыцца ня ўсёй Эўропы, «бо ва Ўкраіне і Беларусі людзі ўсе яшчэ церпяць ад дыктатуры і рэпрэсіяў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG