Улады Паўночнай Карэі ўнесьлі папраўкі ў Канстытуцыю, упершыню адкрыта заявіўшы аб тым, што КНДР зьяўляецца ядзернай дзяржавай, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай паўночнакарэйскі сайт Naenara.
Вярхоўны народны сход КНДР унёс папраўкі ў Канстытуцыю яшчэ ў мінулым месяцы, каб ушанаваць памяць памерлага лідэра краіны Кім Чэн Іра, гаворыцца ў паведамленьні.
Як паведамлялася, Паўночная Карэя правяла ядзерныя выпрабаваньні ў 2006 і 2009 гадах. Акрамя таго, у міністэрстве абароны Паўднёвай Карэі не выключаюць, што ў бліжэйшы час КНДР зноў можа правесьці падземнае ядзернае выпрабаваньне.

Глядзець камэнтары (1)
Загрузіць больш камэнтароў