Палкоўнік спэцназу ў адстаўцы Ўладзімер Барадач, які цяпер жыве ў Нямеччыне, выказаўся за стварэньне афіцэрамі і былымі супрацоўнікамі спэцслужбаў «пераходнага ўраду ў выгнаньні». Як будзе рэалізаваны гэты праект, якія яго мэты? Як ставіцца Барадач да ацэнак яго ініцыятывы Зянонам Пазьняком?
У Маскве ў раёне станцыі мэтро Барыкадная расьце колькасьць актывістаў, якія перамясьціліся з Чыстых прудоў, дзе паліцыя па рашэньні суду разагнала іх лягер. Аб пэрспэктывах супрацьстаяньня ўлады і грамадзянскіх актывістаў у Расеі разважае палітоляг Зьміцер Арэшкін.
Нарвэскія дэпутаты прагаласавалі за канстытуцыйную папраўку, згодна зь якой Эвангеліцка-лютэранская царква Нарвэгіі з 21 траўня 2012 году будзе аддзеленая ад дзяржавы.
Суд Ленінскага раёну Горадні не задаволіў пазоў гарадзенскіх актывістаў да гарвыканкаму. Пазоў быў пададзены з нагоды таго, што гарвыканкам адмовіў у правядзеньні мітынгу 25 сакавіка.
Прэзыдэнт Грэцыі Караляс Папульяс прызначыў новым часовым прэм’ер-міністрам краіны старшыню Вышэйшага адміністрацыйнага суду Панаёціса Пікрамэнаса.
29 траўня ў Першамайскім судзе Менску пачнецца суд над былым палітвязьнем Васілём Парфянковым.
19-гадовы навапалачанін Дзьмітрый Рыжычэнка спрабаваў праз суд абараніць свой гонар і годнасьць, бо па мясцовым тэлеканале «Вектар-TV» яго публічна назвалі «экстрэмістам» і ўдзельнікам прафашысцкай арганізацыі. Але судзьдзя Сьвятлана Волкава адхіліла ягоную скаргу.
Расейскія трымальнікі аблігацыяў кампаніі зь беларускім капіталам «Гандлёвы дом «Палесьсе» зьвярнуліся да прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.
На былога генэрала ўскладаецца адказнасьць за забойства каля васьмі тысяч басьнійскіх мусульман у Срэбраніцы ў 1995 годзе.
Усе дакумэнты для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў справе зьменаў выбарчага заканадаўства будуць перададзеныя ў Цэнтральную выбарчую камісію на наступным тыдні.
Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ прапанавала свайму лідэру Зянону Пазьняку рыхтавацца да свабодных прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта і пра іншае – гутарка ў праграме "Вынікі дня".
Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін свой першы афіцыйны візыт у статусе кіраўніка расейскай дзяржавы зробіць у Беларусь 31 траўня, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі Павал Лёгкі.
У эксклюзыўным інтэрвію Радыё Свабода расейскі палітык Гары Каспараў падзяліўся бачаньнем расейска-беларускіх адносінаў
У Грэцыі праваліліся спробы стварыць кааліцыйны ўрад – паведаміў лідэр адной з кансэрватыўных партыяў Панас Каменас. У сувязі з гэтым у краіне будуць праведзеныя паўторныя выбары ў парлямэнт.
Басманны суд Масквы пастанавіў ліквідаваць лягер апазыцыі на Чыстапрудным бульвары. Гэтае месца атрымала нефармальную назву «ОккупайАбай». Паліцыя абяцае пачаць знос лягеру, як толькі атрымае рашэньне суду.
15 траўня ў Маскве прайшоў саміт кіраўнікоў краін АДКБ, прымеркаваны да 10-годзьдзя арганізацыі і 20-годзьдзя падпісаньня Дамовы аб калектыўнай бясьпецы ў рамках СНД.
Сёньня ў Брусэлі Эўрапейская камісія прадставіла свой штогадовы агляд Палітыкі эўрапейскага суседзтва, які ўключае ацэнкі і рэкамэндацыі адносна супрацоўніцтва Эўразьвязу з краінамі Ўсходняга партнэрства.
Суд Цэнтральнага раёну Менску адмовіўся разглядаць пазоў лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі да КДБ.
Беларусь наўрад ці калі-небудзь прадасьць кантрольны пакет ААТ «Беларуськалій», заявіў першы віцэ-прэм’ер рэспублікі Ўладзімер Сямашка.
Пра гэта амэрыканскі сэнатар сказаў у інтэрвію Голасу Амэрыкі, ацэньваючы эфэктыўнасьць санкцый Захаду ў дачыненьні да рэжыму ў Беларусі.
Сёньня ў Элісэйскім палацы ў Парыжы Франсуа Алянд склаў прэзыдэнцкую прысягу і фармальна ўступіў на пасаду прэзыдэнта Францыі.
Ідэя прапанаваць Пазьняку вылучацца на прэзыдэнта «зьяўляецца рэакцыяй на жаданьне людзей бачыць рэальную альтэрнатыву», — заявіў выканаўца абавязкаў старшыні партыі Юрась Беленькі.
У Багдадзе дагэтуль дзейнічае сакрэтная турма, зачыніць якую абяцалі ірацкія ўлады, паведамляюць праваабаронцы з арганізацыі Human Rights Watch.
Удзельнікі акцыі апазыцыі, якая ўжо тыдзень працягваецца ў Маскве, арганізавалі яшчэ адзін лягер - на Нікіцкім бульвары.
Міністар замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс у інтэрвію няўрадавай арганізацыі Carnegie Europe паведаміў пра ідэю «радыкальнага рашэньня» беларускага пытаньня.
Пра асаблівасьці казаска-беларускіх дачыненьняў у інтэрвію «Свабодзе» апавёў Аляксей Ціханаў, журналіст апазыцыйнай казаскай газэты «Рэспубліка».
28 кангрэсмэнаў і сэнатараў палаты прадстаўнікоў ЗША зьвярнуліся да міжнароднай хакейнай фэдэрацыі з заклікам перанесьці чэмпіянат сьвету па хакеі-2014 зь Менску.
Аляксандар Лукашэнка накіраваўся зь візытам у Расею для ўдзелу ў саміце АДКБ і СНД, якія пройдуць у Маскве ў аўторак.
Зь Менску кіраўнікі Беларусі і Казахстану накіруюцца ў Маскву, дзе пройдзе саміт АДКБ і нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД.
Прадстаўнікі сырыйскай апазыцыі паведамляюць, што ў сутыкненьнях паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі ў горадзе Растан забітыя прынамсі 23 вайскоўцы і дзясяткі параненыя.
Вынікі візыту ў Беларусь прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева і стан беларуска-казаскіх адносінаў пракамэнтаваў аналітык Радыё Свабода Мерхат Шарыпжанаў.
Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт назваў «трывожнымі» падзеі ва Ўкраіне. Заява зробленая перад пачаткам саміту кіраўнікоў МЗС Эўразьвязу ў Брусэлі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў пра супадзеньне пазыцыяў Беларусі і Казахстану ў пытаньнях разьвіцьця інтэграцыйных працэсаў, у тым ліку адносна функцыянаваньня АЭП.
Напярэдадні сёньняшняй сустрэчы міністраў замежных спраў ЭЗ у Брусэлі, на якой плянуецца выпрацаваць адзіны падыход што да байкоту матчаў футбольнага чэмпіянату «Эўра-2012», швэдзкі сацыял-дэмакрат, парлямэнцкі экспэрт у пытаньнях зьнешняй палітыкі Урбан Алін заклікаў кіраўнікоў МЗС прыняць больш жорсткі падыход у дачыненьні да афіцыйнага Кіеву.
Дэпутаты парлямэнту Нямеччыны Ўта Цапф, Гернат Эрлер і Франц Тэнэс зьвярнуліся з адкрытым лістом да былога кандыдата на прэзыдэнта, палітвязьня Міколы Статкевіча.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін у свой першы замежны візыт выправіцца ў адну з краінаў СНД. Расейскія «Известия» пішуць, што Пуцін выбірае паміж Казахстанам і Беларусьсю.
Партыя "Дэмакратычныя левыя" зьняпраўдзіла паведамленні аб сваёй згодзе на стварэньне кааліцыі з адной з трох найбуйнейшых партыяў.
Расейскія ўлады ня лічаць патрэбным разгон намётавага лягеру апазыцыі ў Маскве, калі пратэстоўцы ня будуць парушаць закону.
У Кіеве некалькі тысяч чалавек узялі ўдзел у форуме аб'яднанай ўкраінскай апазыцыі.
Справа праваабаронца Андрэя Бандарэнкі па факце абмежаваньня яму выезду за межы Беларусі будзе разгледжаная Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека.
У Менску з афіцыйным візытам знаходзіцца прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў. Паводле прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі, 12—13 траўня кіраўнікі Беларусі і Казахстану нефармальна кантактавалі ў Белавескай пушчы.
Ці адаб’ецца прыход новага міністра ўнутраных спраў на сытуацыі з правамі чалавека і непасрэдна на абыходжаньні міліцыянтаў з палітычнымі актывістамі?
Прэзыдэнт ЭЗ Гэрман Ван Ромпэй заклікаў грэцкіх палітыкаў адказна паставіцца да вырашэньня крызысу запазычанасьці, у якім знаходзіцца іх краіна.
Беларусь ўзмацніла ахову мяжы з Украінай ў сувязі з чэмпіянатам Эўропы па футболе-2012, перакінуўшы сюды частку памежнікаў зь беларуска-польскіх заставаў.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце сустрэлася ў харкаўскім шпіталі з былой прэм’ер-міністаркай Украіны Юліяй Цімашэнкай, якая знаходзіцца там на лекаваньні.
«Ці ня варта абмеркаваць Эўрапейскаму зьвязу вяшчаньня пытаньне пра ўдзел у конкурсе Беларусі, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы і дзе ўжываецца сьмяротнае пакараньне?»
11 траўня Аляксандар Лукашэнка сваім указам адправіў у адстаўку былога міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова і прызначыў на ягонае месца Ігара Шуневіча, які да гэтага служыў у КДБ.
Аляксандар Лукашэнка сёньня даручыў Нацыянальнаму банку й ураду зрабіць актыўныя захады дзеля зьніжэньня інфляцыі.
Галоўны дзяржаўны санітарны лекар — намесьнік міністра аховы здароўя Беларусі Алег Арнаутаў вызвалены ад займанай пасады
Загрузіць яшчэ