Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя забітыя ў Сырыі, новыя санкцыі Эўразьвязу


Дамаск
Дамаск

Прадстаўнікі сырыйскай апазыцыі паведамляюць, што ў сутыкненьнях паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі ў горадзе Растан забітыя прынамсі 23 вайскоўцы і дзясяткі параненыя.

Гэтая інфармацыя пакуль не пацьверджаная зь незалежных крыніцаў. Раней апазыцыя паведамляла пра 9 загінулых ад артылерыйскага абстрэлу Растану ўрадавымі войскамі.

Тым часам у Брусэлі міністры замежных справаў Эўразьвязу абвясьцілі пра чарговыя санкцыі супраць рэжыму сырыйскага лідэра Башара Асада. Ад аўторка 129 чалавек і 43 фірмы і арганізацыі патрапляюць пад забарону на ўезд у Эўразьвяз, а іх актывы ў краінах Эўразьвязу маюць быць замарожаныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG