Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія апазыцыянэры арганізавалі яшчэ адзін лягер у Маскве


Удзельнікі акцыі апазыцыі, якая ўжо тыдзень працягваецца ў Маскве, арганізавалі яшчэ адзін лягер - на Нікіцкім бульвары.

Цяпер у лягеры каля 20 чалавек. Сёньня паліцыяй былі затрыманыя чацьвёра актывістаў, паведамляюць у Твітэры відавочцы. Паводле інфармацыі маскоўскага ўпраўленьня МУС, яны былі адпушчаныя пасьля праверкі дакумэнтаў і прафіляктычнай гутаркі.

Басманны суд Масквы сёньня разгледзіць пазоў 15 жыхароў Чыстапруднаго бульвару на бязьдзейнасьць уладаў у дачыненьні да ўдзельнікаў акцыі апазыцыі «ОккупайАбай».

Сёньня крыніца ў маскоўскай мэрыі паведаміла агенцтву РИА-Новости, што ўлады гораду атрымалі ўжо больш за 50 скаргаў на нязручнасьці, зьвязаныя з арганізацыяй апазыцыйнага лягеру на Чыстых прудах. Разам з тым у мэрыі заяўляюць, што пакуль не зьбіраюцца разганяць лягер апазыцыянэраў, але калі ў пракуратуру паступяць заявы ад жыхароў, уладам могуць прадпісаць прыняць меры.

Акцыя «ОккупайАбай» у межах кампаніі «За сумленныя выбары» працягваецца на Чыстых прудах кругласутачна ўжо тыдзень. Да вечара там зьбіраюцца больш за тысячу чалавек. Яны праводзяць палітычныя дыскусіі і сэмінары, сьпяваюць песьні, гуляюць па бульвары зь белымі стужачкамі на адзеньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG