Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская апазыцыя аб'ядноўваецца для выбараў


Дачка Юліі Цімашэнкі Яўгенія выступае на форуме ўкраінскай апазыцыі
Дачка Юліі Цімашэнкі Яўгенія выступае на форуме ўкраінскай апазыцыі

У Кіеве некалькі тысяч чалавек узялі ўдзел у форуме аб'яднанай ўкраінскай апазыцыі.

Са сцэны перад прысутнымі былі зачытаныя звароты зьняволеных экс-прэм'еркі Юліі Цімашэнкі і былога міністра ўнутраных спраў Украіны Юрыя Луцэнкі.
Дэлегаты форуму зацьвердзілі праграму, зь якой аб'яднаная апазыцыя пойдзе на плянаваныя ўвосень парлямэнцкія выбары. Яе прэзэнтаваў лідэр партыі «Фронт зьмен» Арсеній Яцанюк. Сярод яе галоўных палажэньняў – скараціць выдаткі на бюракратычны апарат, правесьці падатковую і пэнсійную рэформы, скасаваць канстытуцыйны суд.

У красавіку дзьве найбуйнейшыя ўкраінскія апазыцыйныя партыі «Бацькаўшчына» і «Фронт зьмен» абвясьцілі аб фармаваньні агульнага сьпісу кандыдатаў на парлямэнцкіх выбарах. Да іх далучыліся прадстаўнікі партый "Народная самаабарона» і «За Украіну».

Аб'яднаўшыся, апазыцыя разьлічвае атрымаць бальшыню мандатаў у Вярхоўнай Радзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG