Выказваньні Ван Ромпэя падчас візыту ў Данію прагучалі на фоне няздольнасьці палітычных сіл Грэцыі сфармаваць кіроўную кааліцыю і ўрад.
Раней у Грэцыі лідэру найбуйнейшай сацыялістычнай партыі ПАСОК Эвангеласу Вэнізэласу не ўдалося заручыцца падтрымкай іншых левых партый для фармаваньня ўрадавай кааліцыі.
Драбнейшыя аб’яднаньні фармуюць уласную кааліцыю, якая дамагаецца адмовы ад пакету эўрапейскай фінансавай дапамогі — з-за ўвязаных зь ім умоў па жорсткай бюджэтнай эканоміі. Ім, аднак, таксама не хапае парлямэнцкіх мандатаў на тое, каб утварыць урад.
Раней праваліліся яшчэ дзьве спробы сфармаваць урад на чале зь іншымі партыямі, што дамагліся высокіх вынікаў на апошніх парлямэнцкіх выбарах.
Вэнізэлас заявіў, што ў суботу верне прэзыдэнту краіны Кароласу Папульясу атрыманы раней мандат на ўтварэньне ўраду.
Назіральнікі адзначаюць, што ў Грэцыі павялічваецца верагоднасьць прызначэньня паўторных парлямэнцкіх выбараў.