Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт башкірскага госьця


Рустэм Хамітаў
Рустэм Хамітаў

У Беларусь прыбыла дэлегацыя з Башкартастану на чале з прэзыдэнтам Рустэмам Хамітавым. Ён узначаліў рэспубліку 2 гады таму, гэта першы яго візыт у Беларусь. Паводле часопіса «Forbes», Хамітаў уваходзіць у пяцёрку найбагацейшых расейскіх губэрнатараў.

Падчас візыту башкірская дэлегацыя наведае некаторыя беларускія прадпрыемствы. Афіцыйныя крыніцы паведамляюць, што Беларусь зацікаўленая ў пашырэньні экспарту ў Башкартастан і ў стварэньні сумесных вытворчасьцяў, каб збалянсаваць адмоўнае гандлёвае сальда. Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы прапанаваў разьвіваць сумесныя праекты ў сфэры прамысловай каапэрацыі.

Башкартастан паводле аб’ёму ўзаемнага гандлю з Беларусьсю займае 5 месца сярод рэгіёнаў Расеі. Беларусь экспартуе ў Башкартастан бытавую тэхніку, прадукцыю перапрацоўчай прамысловасьці, з Башкартастану атрымлівае прадукцыю нафтахіміі, мэталюргіі.

"Традыцыйна Башкартастан і Беларусь мелі даволі шчыльныя адносіны, прэзыдэнт Рахімаў наведваў Менск. У Башкартастана і Беларусі падобныя арыенціры палітычнага разьвіцьця — максымальнае захаваньне камуністычных мэтадаў. Гэта штурхала гэтыя два рэгіёны постсавецкай прасторы ў абдымкі адзін аднаму, ­ - гаворыць эканаміст з Уфы, прафэсар Рэнат Гатаўлін. — Другі момант — гэта даволі вялікая беларуская дыяспара ў Башкартастане. Яна не настолькі актыўная ў рэспубліцы, як арганізаваная сіла, але сярод дырэктарскага корпусу, сярод бізнэсоўцаў этнічных беларусаў даволі шмат. У Беларусі, дарэчы, таксама была даволі моцная дыяспара ўраджэнцаў Башкартастану, кіраўніком Рады бясьпекі быў наш зямляк Латыпаў, у савецкія часы сакратаром ЦК КПБ быў Хусаінаў. Нашы прадстаўнікі рабілі ў Беларусі някепскую кар’еру.

У 2011 годзе ў Башкартастане праходзілі пікеты ў падтрымку палітвязьняў у Беларусі. У іх бралі ўдзел сваякі і сябры сям’і Мірзаянавых. Яны патрабавалі вызваленьня беларускіх палітвязьняў і сярод іх — Фёдара Мірзаянава, якому пасьля плошчы 19 сьнежня суд у Беларусі прысудзіў 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Бацька Фёдара, Рым Мірзаянаў, родам з Башкартастану. На пікеце зьбіралі подпісы пад патрабаваньнем аб вызваленьні беларускіх палітзьняволеных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG