Ад пачатку года на ўчастку Берасьцейская памежнай групы колькасьць нелегалаў павысілася ў два разы.
Ці ўдасца беларускаму кіраўніцтву адбівацца ад усё больш настойлівых патрабаваньняў Расеі наконт прыватызацыі і адзінай валюты? Ці дапаможа Лукашэнка Пуціну атрымаць замежнапалітычную перамогу?
Паводле закону «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь», КДБ атрымлівае надзвычайныя паўнамоцтвы. Як выглядаюць падобныя законы ў суседзяў: у Расеі і ва Ўкраіне?
«Беларускія ўлады не гатовыя ў поўнай меры супрацоўнічаць з ААН у межах правоў чалавека» — да такой высновы прыйшлі праваабаронцы ў справаздачы, прадстаўленай Беларускім Домам правоў чалавека і Фундацыяй Дамоў правоў чалавека на Канфэрэнцыі па правах чалавека ў Беларусі, якая адбылася 12 чэрвеня ў Жэнэве.
Прызначаючы кіраўніцтва МУС, Аляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць рэфармаваньня міліцэйскага ведамства.
Аляксандр Лукашэнка накіраваў у парлямэнт праект закону аб амністыі, якая прымеркаваная да Дня незалежнасьці 3 ліпеня.
Палата прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла закон «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь».
Ці пастаўляе Беларусь у Сырыю зброю і сучасныя тэхналёгіі, якія дапамагаюць урадавым войскам змагацца з паўстанцамі, у выніку чаго гінуць мірныя насельнікі? Амэрыканскае выданьне «National Journal» выказвае такія падазрэньні, у МЗС Беларусі ад камэнтару адмаўляюцца.
Ісламісцкі рух «Браты-мусульмане» перасьцерагае, што Эгіпет чакаюць «небясьпечныя дні» пасьля таго, як 14 чэрвеня Вярхоўны канстытуцыйны суд краіны аб’явіў нелегітымным новаабраны парлямэнт краіны.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Барак Абама працягнуў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. 16 чэрвеня 2006 году тагачасны прэзыдэнт Джордж Буш распарадзіўся заблякаваць уласнасьць і актывы 10 прадстаўнікоў кіраўніцтва Беларусі: ад Аляксандра Лукашэнкі да Натальлі Пяткевіч. Гэты сьпіс пашыраўся паралельна з эўрапейскім сьпісам.
Цэнтральная выбарчая камісія працягвае працаваць з дакумэнтамі, якія перадаў ёй кіраўнік ініцыятыўнай групы ў справе зьменаў выбарчага заканадаўства Дзьмітры Вус.
Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт лічыць, што працэс эўрапейскай інтэграцыі Украіны спынены. Пра гэта ён напісаў у сваім блогу пасьля сустрэчы з паслом Швэцыі ва Ўкраіне.
У інтэрвію тыднёвіку Time --> http://world.time.com/2012/06/14/a-frank-interview-with-ukraines-president-politics-is-the-ability-to-control-your-emotions/ прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч сказаў , што ён хоча памілаваць Юлію Цімашэнку, але ня можа гэтага зрабіць цяпер, пакуль ня скончыліся ўсе судовыя працэдуры.
ЗША і Эўразьвяз скаардынавана ўводзяць санкцыі супраць уладаў Беларусі з адным патрабаваньнем — вызваліць палітвязьняў, спыніць уціск апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ, правесьці свабодныя выбары.
У інтэрнэтным выданьні NationalJournal зьявіўся артыкул, у якім аўтар, Ёчы Дрызэн, піша аб заклапочанасьці амэрыканскіх афіцыйных асобаў тым, што Беларусь можа пастаўляць рэжыму Башара Асада ў Сырыі вайсковую тэхналёгію.
МЗС Беларусі выказаў шкадаваньне ў сувязі з рашэньнем Белага дому прадоўжыць візавыя і маёмасныя санкцыі адносінах да беларускага кіраўніцтва.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прадоўжыў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, якія былі ўведзеныя ЗША летам 2006 году.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў выказваньні амбасадара Расеі Аляександра Сурыкава. Заявы Лукашэнкі прагучалі на сустрэсы з прэзыдэнтам Башкартастану Рустэмам Хамітавым.
Пра гэта журналістам заявіла адна з кіраўнікоў Партыі зялёных у Эўрапарлямэнце Рэбэка Хармс, якая наведала ў шпіталі былую прэм’ерку Ўкраіны Юлію Цімашэнку.
Новы «Марш мільёнаў» прызначаны на 15 верасьня і, як мяркуецца, пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Расеі.
У Беларусь прыбыла дэлегацыя з Башкартастану на чале з прэзыдэнтам Рустэмам Хамітавым. Ён узначаліў рэспубліку 2 гады таму, гэта першы яго візыт у Беларусь. Паводле часопіса «Forbes», Хамітаў уваходзіць у пяцёрку найбагацейшых расейскіх губэрнатараў.
Пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў выказаўся за аднаўленьне перамоваў па ўвядзеньні Беларусьсю і Расеяй адзінай валюты і па Канстытуцыйным акце саюзнай дзяржавы.
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімер Макей 14 чэрвеня сустрэўся зь віцэ-прэзыдэнтам Ірану па парлямэнцкіх пытаньнях Латфалой Фарунзадэ Дэхкардзі.
14 чэрвеня Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні законапраект «Аб Сьледчым камітэце Рэспублікі Беларусь».
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Аляксандар Шпілеўскі абверг выказваньні амбасадара Расеі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава.
Дзярждэпартамэнт ЗША закідае Крамлю пастаўкі зброі рэжыму Асада, Масква абвінавачвае Вашынгтон ва ўзбраеньні сірыйскіх паўстанцаў.
Сёньня Палата прадстаўнікоў разгледзіць законапраект «Аб сьледчым камітэце Рэспублікі Беларусь». Адзін з дэпутатаў паўстаў на абарону рэглямэнту.
Сёньня пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў даў вялікае інтэрвію агенцтву «Інтэрфакс-Захад».
Улады Сырыі заявілі сёньня, што пасьля тыдня баёў узялі пад поўны кантроль горад Хафа на поўначы краіны.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў выказаўся за аднаўленьне перамоў па ўвядзеньні Беларусьсю і Расеяй адзінай валюты і па Канстытуцыйным акце Саюзнай дзяржавы. <b>Дадаліся камэнтары</b>
Дэлегацыя Рэспублікі Башкартастан Расеі на чале з прэзыдэнтам Рустэмам Хамітавым 14–15 чэрвеня плянуе наведаць зь візытам Беларусь.
Часопіс «ARCHE» выдаў кнігу «Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі». Гэта важкі том фармату А4 і аб’ёмам больш як 1200 старонак.
Як мне патлумачыў адзін беларускі заўзятар зборнай Расеі, «калі нашы гуляюць з Расеяй, я за нашых. Але калі Расея гуляе з кім-небудзь іншым, для мяне «нашы» – гэта Расея».
Суд у Тунісе сёньня прысудзіў экс-прэзыдэнта краіны Зіна эль-Абідзіна Бэн Алі на 20 гадоў турмы – завочна.
Апазыцыянэр Аляксей Навальны са сьледчымі адправіўся ў офіс антыкарупцыйнага фонду «РасПіл» – для чарговага ператрусу.
Паўла Барульку вінавацяць у раскраданьні 620 мільёнаў грывень з Фонду гарантаваньня ўкладаў фізычных асоб.
«Без прагрэсу ў вызваленьні палітвязьняў і стварэньні ўмоваў для правядзеньня свабодных і сумленных выбараў ціск на беларускія ўлады з боку ЭЗ будзе толькі ўзрастаць», — заявіў прадстаўнік ЭЗ Джон К’еры.
Сырыя знаходзіцца ў стане паўнамаштабнай грамадзянскай вайны, – заявіў у аўторак намесьнік генэральнага сакратара ААН у міратворчых апэрацыях Эрве Ладсу.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абнародавала свой даклад пра сытуацыю ў Беларусі, які прадстаўлены Радзе ААН у правах чалавека.
Пра мэты і вынікі «Маршу мільёнаў» у Расеі карэспандэнту Свабоды распавёў журналіст Віктар Дзятліковіч.
Як успрымаецца пратэст у Расеі зь Менску? Ці можа ён паўплываць на сытуацыю ў Беларусі?
За мінулыя суткі падчас апэрацый у некалькіх рэгіёнах краіны былі забітыя каля 50 баевікоў.
Кантракт з Асадам быў падпісаны ў 2006 годзе, з Лукашэнкам фірма Бэла супрацоўнічала ў 2008-2009 гадах.
Сырыйскія войскі выкарыстоўваюць дзяцей як жывыя шчыты пры вядзеньні баявых дзеяньняў, — гаворыцца ў апублікаванай сёньня штогадовай справаздачы ААН.
Блогер Аляксей Навальны паведаміў, што ператрус у яго кватэры завяршыўся толькі ўвечары. Супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі ў Навальнага ўсе мабільныя тэлефоны, кампутары, дыскі зь відэазапісамі.
12 чэрвеня ў Маскве прайшоў «Марш мільёнаў». Удзельнічалі ад 30 да 60 тысячаў чалавек. Радыё Свабода вядзе трансьляцыю з шэсьця й мітынгу апазыцыі.
Баранавіцкі грамадзкі актывіст Рыгор Грык сабраў больш 100 подпісаў за зьмену выбарчага заканадаўства ў падтрымку аналягічнай ініцыятывы Дзьмітрыя Вуса.
У Маскве шэраг апазыцыянэраў і грамадзянскіх актывістаў, якія плянавалі ўдзельнічаць у акцыі «Марш мільёнаў» 12 чэрвеня, выкліканыя ў гэты дзень на допыт да сьледчых — пасьля праведзеных у іх дома ў панядзелак ператрусаў.
Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту Марэк Мігальскі накіраваў ліст на імя кіраўніка Віцебскай папраўчай калёніі.
Загрузіць яшчэ