Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Сьмяяліся, што ў нас немагчыма, каб былі справядлівыя выбары"


Дзьмітры Вус
Дзьмітры Вус

Баранавіцкі грамадзкі актывіст Рыгор Грык сабраў больш 100 подпісаў за зьмену выбарчага заканадаўства. Ён кажа, што подпісы сабраныя ў падтрымку аналягічнай ініцыятывы Дзьмітрыя Вуса.

Зварот, пад якім зьбіраліся подпісы, накіраваны ў адміністрацыю прэзыдэнта і ў ЦВК.

Як распавёў «Свабодзе» Рыгор Грык, людзі падпісваліся ахвотна, хаця многія і баяліся: «Людзі падпісваліся добра. Некаторыя сьмяяліся і казалі, што ў нас немагчыма, каб былі чэсныя і справядлівыя выбары, таму не падпісвалі. Іншыя баяліся, таму што ў іх кантракт, сем’і і г.д. Але ў асноўным, падпісваліся ахвотна. Доўга не зьбіраў, хадзіў толькі ў вольны час. Як ужо ініцыятыва Вуса пройдзе і дадуць нам зьбіраць подпісы, то зьбярэм нашмат больш. Гэта мы так тэстава праверылі, як людзі ставяцца да ініцыятывы Вуса. Бачна, што ставяцца добра. Вельмі многія людзі хочуць зьменаў у нашай краіне.»

Грамадзяне, якія падтрымалі зварот Рыгора Грыка патрабуюць ўсталяваць празрыстыя скрыні для галасаваньня, адмяніць папярэдняе галасаваньне «як галоўную крыніцу фальсыфікацыяў і парушэньняў Выбарчага кодэксу».

Акрамя таго, аўтары звароту патрабуюць уключэньня ў камісіі ўсіх узроўняў прадстаўнікоў «недзяржаўных палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў» і прадстаўнікоў кандыдатаў у дэпутаты. У звароце выказваецца патрабаваньне, каб «пры падліку галасоў назіральнікі бачылі, за каго прагаласаваў выбарца». Таксама аўтары звароту патрабуюць «абавязаць кіраўнікоў выбарчых камісіяў усіх узроўняў вывесіць тэлефоны міжнародных назіральнікаў і кантралюючых органаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG