Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губарэвіч: «Рух ня будзе вылучаць сваіх кандыдатаў на выбары»


Юрась Губарэвіч
Юрась Губарэвіч

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандар Лукашэнка і старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына пасьля сёньняшняй сустрэчы заявілі, што Беларусь ня пойдзе на ўнясеньне зьмяненьняў у выбарчае заканадаўства да парлямэнцкіх выбараў.

«Ці паўплывае гэтае рашэньне на стаўленьне руху «За свабоду» да выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў?» — з такім пытаньнем «Свабода» зьвярнулася да намесьніка старшыні руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча:

«Спачатку я хацеў бы ўдакладніць пазыцыю руху. Бо знаходзяцца іншыя палітыкі, якія яе за нас агучваюць. І агучваюць у скажоным выглядзе. Напрыклад, Анатоль Лябедзька распаўсюдзіў інфармацыю, што рух не зьбіраецца здымаць сваіх кандыдатаў на выбарах.

Гэта не адпавядае рэчаіснасьці. Рух „За свабоду“ не зьяўляецца палітычнай партыяй і ня будзе вылучаць сваіх кандыдатаў. Мы будзем працаваць з кандыдатамі ад прыязных нам партыяў, зь незалежнымі кандыдатамі. Наша мэта — камунікацыя з грамадзтвам, выкарыстаньне выбарчых мэханізмаў, распаўсюджваньне матэрыялаў пра пазытыўную альтэрнатыву. Таму нас у першую чаргу цікавіць пэрыяд агітацыйнай кампаніі. А што да ўдзелу ў галасаваньні, то гэтыя кандыдаты павінны прымаць рашэньні самастойна, або такое рашэньне павінны прымаць іхныя партыі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG