Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы заяўляюць пра неабходнасьць спэцдакладчыка ААН па сытуацыі ў Беларусі


«Беларускія ўлады не гатовыя ў поўнай меры супрацоўнічаць з ААН у межах правоў чалавека» — да такой высновы прыйшлі праваабаронцы ў справаздачы, прадстаўленай Беларускім Домам правоў чалавека і Фундацыяй Дамоў правоў чалавека на Канфэрэнцыі па правах чалавека ў Беларусі, якая адбылася 12 чэрвеня ў Жэнэве.

Рэспубліка Беларусь з аднаго боку зьяўляецца паўнапраўным членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, але з іншага — урад краіны асуджае арганізацыю і гаворыць, што яе мэханізмы абароны правоў чалавека маюць палітызаваны характар. Яны таксама адмаўляюць высновы ААН у дачыненьні да сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

«Сыстэма Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па абароне правоў чалавека набывае большае значэньне для беларускага насельніцтва, чым для любой іншай эўрапейскай дзяржавы, бо Беларусь — адзіная эўрапейская краіна, якая не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы, — кажа дырэктар Беларускага Дому правоў чалавека Ганна Герасімава. — Ніхто з тых, хто жыве ў Беларусі, не карыстаецца абаронай у адпаведнасьці з Эўрапейскай канвэнцыяй аб правах чалавека. Гэткім чынам, выпадкі парушэньня правоў чалавека ў Беларусі не могуць разглядацца Эўрапейскім судом па правах чалавека».

У гэтай сувязі праваабаронцы настойваюць на прызначэньні спэцдакладчыка ААН па сытуацыі ў Беларусі. Спэцыяльны дакладчык зьяўляецца незалежным экспэртам, прызначаным Радай па правах чалавека для кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў краіне або па канкрэтнай тэме. Ён зможа паведамляць аб парушэньнях правоў чалавека, аказваць дапамогу ахвярам, падтрымліваць патэнцыял беларускай грамадзянскай супольнасьці і сродкаў масавай інфармацыі, а таксама супрацоўнічаць з урадавымі чыноўнікамі, калі яны гатовыя гэта рабіць. Гэта павялічыць увагу ААН да сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

27 чэрвеня Рада ААН па правах чалавека абмяркуе сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі на 20-й сэсіі. Падчас гэтага абмеркаваньня Фундацыя Дамоў правоў чалавека разам з іншымі НДА запатрабуе прызначэньня спэцыяльнага дакладчыка па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, паведамляе праваабаронцы цэнтар «Вясна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG