Лінкі ўнівэрсальнага доступу

50 тысячаў выйшлі на «Марш мільёнаў» у Маскве

абноўлена

«Марш мільёнаў» у Маскве сабраў сілы розных палітычных поглядаў.
«Марш мільёнаў» у Маскве сабраў сілы розных палітычных поглядаў.

12 чэрвеня ў Маскве прайшоў «Марш мільёнаў». Удзельнічалі ад 30 да 60 тысячаў чалавек. Радыё Свабода вядзе трансьляцыю з шэсьця й мітынгу апазыцыі.

Напярэдадні ў Маскве прайшлі масавыя ператрусы ў апазыцыйных лідэраў. Многіх зь іх выклікалі на 11 гадзін 12 чэрвеня ў Сьледчы камітэт. Афіцыйная падстава — расьследаваньне падзеяў 6 траўня.

17 20 мск. Усіх апазыцыянэраў адпусьцілі са Сьледчага камітэту. Там застаецца толькі Барыс Нямцоў. Аляксея Навальнага павезьлі ў «Роспил» — там будуць праводзіць ператрус.

17:17 мск. Ксенія Сабчак выйшла з будынка Сьледчага камітэту. Допыт астатніх працягваецца.

16 30 мск. Выступоўцы прапанавалі не здымаць белыя стужкі да перамогі. Пачаўся рок-канцэрт выступам Пятра Вярзілава. У канцэрце бяруць удзел Васіль Шумаў, Міхаіл Барзыкін, Глеб Самойлаў, Чача Іваноў, Noize MC, Аляксандр Ліпніцкі і іншыя.

Фотагалерэя з акцыі:


Яўгенія Чырыкава зачытала «Маніфэст свабоднай Расеі».


Чырыкава пералічыла асноўныя патрабаваньні:

— Пуціна ў адстаўку;
— Падрыхтоўка новага закону аб выбарах;
— Прыняцьце парляментам новага выбарчага заканадаўства;
— Новыя выбары ў парлямэнт па новым законе;
— Новы парлямэнт выносіць праект новай Канстытуцыі, які абмяжоўвае паўнамоцтвы і тэрмін знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта, на рэфэрэндум;
— Новы парлямэнт прымае новы закон аб выбарах прэзыдэнта і прызначае новыя прэзыдэнцкія выбары;
— Прымаюцца новыя законы аб мясцовым самакіраваньні і прамых свабодных выбарах губэрнатараў;
— Суда, сьледчыя органы, пракуратура, паліцыя ачышчаюцца ад асобаў, якія заплямілі сябе злачынствамі;
— Кантроль возьмуць на сябе наваствораныя грамадзянскія органы, у тым ліку «круглыя сталы».

Мітынг прыняў рэзалюцыю аднагалосна.

14 53 мск. Мітынг вядзе Яўгенія Чырыкава і Дзьмітры Гудкоў. Журналістка Наталя Знаменская распавяла пра тое, як падмаскоўскі Жукоўскі стаў на абарону Цагоўскага лесу: «Так нараджаецца грамадзянская супольнасць». Былы зэк Сяргей Махнаткін дзякуе удзельнікам маршу за падтрымку: «Вы выцягнулі мяне з турмы — вы выцягнеце краіну з лайна! … Народ скіне ярмо тых, каго нz хочацца людзьмі зваць. Брава, грамадзяне!». Палітык Барыс Нямцоў распавёў пра тое, як паліцыя спрабавала ўчора ўварвацца ў яго дом. Нямцоў выступае супраць цэнзуры. Ён завяршыў выступ словамі: «Мы пераможам!». Сяргей Удальцоў патрабуе вызваліць палітвязняў. Ён прапанаваў да восені падрыхтаваць «вырашальную акцыю па ўсёй краіне».

Марш мільёнаў у Маскве 12 чэрвеня 2012
Марш мільёнаў у Маскве 12 чэрвеня 2012

14 59 мск. Да праспэкту Сахарава падыходзіць калёна «Оккупай». Людзі скандуюць «Правы не даюць — правы даюць!», «Пуцін-злодзей!». Шмат лёзунгаў аб самаарганізацыі. Анархісты скандуюць: «Дзяржава — галоўны вораг, вышэй, вышэй чорны сьцяг» і «Не — паліцэйскаму бязьмежжу!». Нацыяналісты скандуюць лёзунг «Рускі парадак для рускіх людзей» і «Слава Расеі», «Рускія, наперад!». Анархісты лічаць, што нацыяналісты, дэманструючы сваю сымболіку, здраджваюць інтарэсам салідарнасьці. Ідзе збор сродкаў на дапамогу палітвязьням. Гэта робяць актывісты «Іншай Расеі» і «Салідарнасці».

---

14 20 мск. Арганізатары кажуць пра больш, чым 50 тысячаў удзельнікаў. Міліцыя сьцьвярджае — каля 10 тысячаў.

Марш мільёнаў у Маскве 12 чэрвеня 2012
Марш мільёнаў у Маскве 12 чэрвеня 2012


14 00 мск. Шэсьце працягваецца. Калёны скандуюць «Расея будзе свабоднай!», «Пуцін, сыходзь!», «Пуцін-лыжы-Магадан Гучыць песьня: «Божа, колькі праўды ў вачах дзяржаўных шлюх». Міліцыя паводзіць сябе міралюбна, без затрыманьняў.

13 10 мск. Калёна рушыла. Левыя ідуць зь лёзунгамі «Уся ўлада народу!». «Далоў паліцэйскую дзяржаву». Гучаць галасы, што адсутнасьць арганізатараў адыграла нават мабілізацыйную ролю. Сярод выступоўцаў — прадстаўнікі рэгіёнаў.

13:00 мск. Каля 40 тысячаў чалавек сабраліся на бульвары і рыхтуюцца да шэсьця. Арганізатарамі вырашана, што мітынг будуць весьці Яўгенія Чырыкава і Дзьмітры Гудкоў — ён заменіць Ільлю Яшына, які да гэтага часу знаходзіцца ў Сьледчым камітэце на допыце.


12 25 мск. Левыя арганізацыі скандуюць «Расея без Пуціна!». Паліцыя робіць арганізатарам заўвагі — усіх, акрамя журналістаў, просяць да пачатку маршу, які стартуе ў 13 гадзінаў па маскоўскім часе, прайсьці за белую стужку. Яна пазначае ўмоўнае месца старту. Тут жа ідзе раздача апытальных лістоў, з дапамогай якіх Аргкамітэт хоча абмеркаваць пытаньні рэфэрэдуму.


12 17 мск. Калёны зьбіраюцца на бульварах ў раёне Пушкінскай плошчы. Справа пойдуць правыя, зьлева — левыя арганізацыі. У цэнтры — «Яблоко». У маршы бяруць удзел і нацыяналісты. Іх калёна пад імпэрскімі сьцягамі выбудоўваецца шэрагамі. Ідзе дождж.

***

Напярэдадні ў Маскве прайшлі масавыя ператрусы ў апазыцыйных лідэраў. Многіх зь іх выклікалі на 11 гадзін 12 чэрвеня ў Сьледчы камітэт. Афіцыйная падстава — расьследаваньне падзеяў 6 траўня.

Фотарэпартаж зь ператрусу ў Аляксея Навальнага:



Карэспандэнт Радыё Свабода паведамляе:

— У Сьледчы камітэт ужо паехалі Аляксей Навальны, Ксенія Сабчак, Ільля Яшын, Анастасія Ўдальцова. Вось-вось павінен паехаць і Сяргей Удальцоў. Грамадзянскія актывісты заяўляюць, што маюць намер пасьпець на марш і мітынг. Зрэшты, яны ўпэўненыя, што нават іх адсутнасьць не перашкодзіць правядзеньню пратэстнай акцыі.

Сяргей Удальцоў не паедзе ў сьледчы камітэт на допыт. Толькі што адвакат Віялета Волкава зачытала яго хадайніцтва, у якім Удальцоў просіць перанесьці допыт. Ён мяркуе, што як заяўнік і арганізатар маршу мільёнаў, ён абавязаны быць на акцыі і несьці за яе адказнасьць. Рэакцыі Сьледчага камітэту пакуль няма.

Між тым, у Маскве — узмацненьне паліцэйскага рэжыму. У цэнтар горада сьцягнутыя тысячы амапаўцаў. З раніцы па Маскве рухаліся калёны аўтобусаў і грузавікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG