Гэта было зроблена пасьля таго, як у траўні Дзяржаўная дума Расеі ўхваліла закон аб выбарнасьці кіраўнікоў суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі. Выбары наступнага прэзыдэнта Татарстану маюць прайсьці праз тры гады.
Дэпутаты-камуністы ў татарскім парлямэнце прапаноўвалі шэраг паправак да законапраекту, у якім прапісаны парадак абраньня прэзыдэнта Татарстану. Але ўсе гэтыя прапановы адхілілі. Сярод іншага камуністы хацелі, каб прэзыдэнта можна было абіраць максымальна на два тэрміны, а таксама, каб кандыдаты маглі вылучацца самі, а ня толькі ад палітычных партыяў, як гэта прадугледжвае закон.
Сьпікер татарскага парлямэнту Фарыд Мухаметшын у інтэрвію Радыё Свабода пацьвердзіў, што захоўваецца норма канстытуцыі Татарстану, паводле якой прэзыдэнт павінен валодаць як расейскай, гэтак і татарскай мовамі, хоць у законе аб выбарах гэта не прапісана.