Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аслунд: Эўразійскі саюз вядзе да ізаляцыі Расеі


Aндэрс Аслунд
Aндэрс Аслунд

Андэрс Аслунд, швэдзкі эканаміст і экспэрт у пытаньнях эканомікі посткамуністычных краінаў, лічыць, што палітыка прасоўваньня Эўразійскага зьвязу, якую цяпер актыўна праводзіць прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, прывядзе да ізаляцыі Расеі разам зь Беларусьсю і Казахстанам ды абыдзецца Крамлю вельмі дорага.

У артыкуле, апублікаваным у сёньняшнім выданьні Moscow Times, Аслунд, у прыватнасьці, піша:

«Насамрэч Эўразійскі саюз наўрад ці прыцягне яшчэ кагосьці акрамя яго трох цяперашніх сябраў. Ён выкліча значныя зьмены ў гандлі, паколькі Беларусь і Казахстан былі вымушаныя прыняць вышэйшыя расейскія імпартныя тарыфы. Абедзьве гэтыя краіны патрабуюць наўпроставых выплатаў з Расеі ў якасьці кампэнсацыі. Тым часам іншыя постсавецкія краіны ўстрымліваюцца ад гандлю з Расеяй.

А вось шматбаковая дамова аб вольным гандлі на тэрыторыі СНД мела б вялікі сэнс. Трэцяя вэрсія гэтай дамовы была заключаная ў кастрычніку летась. Яе можна абаперці на прынцыпах Сусьветнай гандлёвай арганізацыі і спалучыць з пагадненьнямі аб свабодным гандлі з Эўразьвязам, што магло б максымальна павялічыць магчымасьці глябальнай інтэграцыі для ўсіх. Але, з увагі на дрэнную рэпутацыю Расеі ў СНД, толькі восем дзяржаў падпісалі гэтую дамовы, а Азэрбайджан, Туркмэністан і Ўзбэкістан устрымаліся. Пакуль толькі Расея і Беларусь ратыфікавала гэтую дамову, таму яна можа не ўступіць у сілу наогул. Пры настойлівым запалохваньні іншых краінаў СНД, Расеі не ўдаецца дасягнуць нават мінімальнага супрацоўніцтва ў інтарэсах усіх сяброў.

Прасоўваньне Расеяй Эўразійскага саюзу не прывядзе да далейшай палітычнай і эканамічнай інтэграцыі, а да ізаляцыі Расеі зь Беларусьсю і Казахстанам, зь вялікімі выдаткамі для Крамля. Адзіным магчымым нэаімпэрыялістычным дасягненьнем Расеі можа аказацца прапанаваны даўно таму праект саюзнай дзяржавы з Беларусьсю. Як доўга Пуцін будзе працягваць гэтую шкодную палітыку?»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG