Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анкара не пацьвярджае, што сырыйцы зьбілі яе зьнішчальнік


Турэцкі зьнішчальнік F-4 падчас вайсковых вучэньняў у горадзе Ізьмір/ Турэччына, 26 траўня 2010
Турэцкі зьнішчальнік F-4 падчас вайсковых вучэньняў у горадзе Ізьмір/ Турэччына, 26 траўня 2010

Прэм'ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Дамаск і Анкара супрацоўнічаюць у расьсьледаваньні абставін інцыдэнту.

Прэм'ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што ня можа пацьвердзіць зьбіцьцё турэцкага зьнішчальніка сырыйскімі вайскоўцамі. Пры гэтым ён прызнаў, што з адным самалётам турэцкіх вайскова-паветраных сіл быў страчаны кантакт і інфармацыі аб лёсе апарату і яго двух пілётах – няма.

Накіроўваючыся на экстранае пасяджэньне ўраду, скліканае першапачаткова з нагоды нападаў курдзкіх ваеўнікоў на турэцкія блёкпасты, Эрдаган дадаў, што Дамаск і Анкара супрацоўнічаюць у расьсьледаваньні абставін інцыдэнту.

Раней турэцкія СМІ паведамілі, што згаданы самалёт быў зьбіты сырыйскімі сіламі супрацьпаветранай абароны і, што Дамаск ужо даслаў з гэтай нагоды афіцыйныя выбачэньні.

Сырыйска-турэцкія дачыненьні значна пагоршыліся пасьля таго, як Анкара асудзіла крывавае здушэньне антыўрадавых пратэстаў у Сырыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG