Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: моцная прэзыдэнцкая ўлада выратавала краіну


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка лічыць, што моцная прэзыдэнцкая ўлада ў сярэдзіне 90-х гадоў выратавала краіну, адвёўшы яе ад прорвы.

«Напэўна, Гасподзь нас выратаваў, мы пачалі ў 90-я гады шукаць выйсьця, у тым ліку палітычнага. Я памятаю часы, калі мы фармавалі Канстытуцыю і ўводзілі пасаду прэзыдэнта краіны, прэзыдэнта, „урэзанага“ так, як хацелася шматлікім групам нашых людзей, асабліва эліце», — заявіў Лукашэнка, наведваючы музэй сучаснай беларускай дзяржаўнасьці.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што ў той час «усё хацелі слабага прэзыдэнта, тут аб’ядналіся ўсе: і камуністы, і фашысты, і нацыяналісты».

«Прэзыдэнта абралі, і мне давялося мадэрнізаваць Канстытуцыю, дзе прэзыдэнт павінен быць прэзыдэнтам », — цытуе Лукашэнку Інтэрфакс.

«На шчасьце, мне давялося быць прэзыдэнтам у той пэрыяд, калі прыйшлося выцягваць краіну за вушы з той дрыгвы, у якую мы трапілі».

«Наша маладая дзяржава паказала, што нават невялікая краіна можа прымусіць паважаць сябе і праводзіць незалежны зьнешнепалітычны курс», — адзначыў Лукашэнка.

«Вы бачыце, якое зараз стаўленьне да нас з боку Захаду. Дый на Усходзе нас не заўсёды разумеюць. Прычына ня ў тым, што ў нас ня той рэжым, ня той прэзыдэнт. Я не хачу праводзіць паралелі, але зь некаторымі рэжымамі яны пасьпяхова супрацоўнічаюць. Таму там няма і г. д.», заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Падумаеш, нейкая невялікая краіна ў цэнтры Эўропы вырашыла стаць незалежнай. Ад каго: ад Расеі, Польшчы ці Літвы, у складзе якіх мы заўсёды былі? Але незалежнай Беларусі ня проста быць — яна адбылася. І з гэтым трэба згаджацца. Рана ці позна — прыйдзецца пагадзіцца».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG