Прадстаўнікі вайсковага камандаваньня паведамілі, што ў выніку апэрацыі, у якой выкарыстоўваліся баявыя самалёты і верталёты, былі забітыя 26 экстрэмістаў, яшчэ адзін — затрыманы.
Рэйду папярэднічаў напад ваеўнікоў на турэцкіх вайскоўцаў ў раёне памежжа. Як паведамлялася ў аўторак, былі забітыя 8 салдатаў.