Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Каваленка шукае падтрымкі ў Польшчы

абноўлена

Алена Каваленка ў Варшаве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:54 0:00

Алена Каваленка ў Варшаве

«Здароўе майго мужа надалей пад пагрозай з-за наступстваў працяглай галадоўкі. Дзякую ўсім за падтрымку і прашу не забывацца на гэтую справу», — заявіла 20 чэрвеня ў Варшаве Алена Каваленка, жонка палітвязьня Сяргея Каваленкі.

У часе спатаканьня з журналістамі спадарыня Алена падзякавала беларускаму і польскаму народам за салідарнасьць ды распавяла пра акалічнасьці справы сваго мужа, пра ягоны цяперашні стан.

«Нажаль у часе апошняга спатканьня мне не дазволілі перадаць Сяргею лекі, таму я занепакоеная станам ягонага здароўя», — сказала спадарыня Алена.

У прэсавай канфэрэнцыі ўзяў удзел эўрадэпутат Марэк Мігальскі, які ўзяў асабістае шэфства над Каваленкам, падкрэсьліў, што верыць у хуткае ягонае вызваленьне ды будзе надалей дамагацца, каб Міжнародная амністыя прызнала беларуса вязьнем сумленьня.

Палітык прадставіў таксама зроблены на ягоную ініцыятыву новы інтэрнэт-партал www.freekavalenka.org.

Алена Каваленка прыехала ў польскую сталіцу на запрашэньне Беларускага Дому ў Варшаве, які сёлета сумесна з офісам спадара Мігальскага, інтэрнэт-парталам «Усходні карэспандэнт» («Korespondent Wschodni») і аб’яднаньнем «Праект Сьлёнск» («Projekt Śląsk») арганізаваў зьбіраньне падарункаў для дзяцей Каваленкаў — Вікі і Валянціна.

Камэнтары да відэа:

1. М. Мігальскі: «Я перакананы, што Сяргей Каваленка не заслугоўвае на такі лёс, вырак у ягонай справе — несправядлівы. Нельга караць за вывешваньне нацыянальнага сьцягу. Факт ягонага зьняволеньня гэта плявок у твар грамадзкай думкі, усяго беларускага народу»

2. М. Мігальскі: «Я перакананы, што дзень вызваленьня Сяргея набліжаецца вялікімі крокамі і што ён ня будзе вымушаны адбываць да канца гэты несправядлівы вырак»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG