Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя правяраюць скаргу на турэмшчыкаў Сяргея Каваленкі


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Управа сьледчага камітэту Кастрычніцкага раёну Віцебска правярае скаргу Алены Каваленкі, жонкі асуджанага актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленкі.

Алена паскардзілася ў пракуратуру на турэмшчыкаў з Віцебскага СІЗА-2 за тое, што яны зьнялі на відэа яе мужа і выклалі гэтыя кадры ў інтэрнэт. На думку Алены Каваленкі, гэта справакавала яе мужа на працяглую галадоўку, якая нанесла шкоду ягонаму здароўю.

«Мяне выклікалі на размову да сьледчага. З размовыя зразумела, што скарга сапраўды правяраецца, а не адкладзеная ў бок. Таксама я скардзілася на тое, што Сяргею падчас выхаду з галадоўкі не аказвалі кваліфікаваную дапамогу. Ня думаю, што турэмшчыкаў пакараюць за гэтакае абыходжаньне з маім мужам, але і яны мусяць ведаць, што іх кантралююць», — мяркуе Алена Каваленка.

Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне хатняй «хіміі», якую атрымаў пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй елцы ў Віцебску. У сьнежні Сяргей Каваленка трымаў першую галадоўку пратэсту. У інтэрнэце зьявілася відэа, на якім Каваленка ўжываў ежу. Пасьля зьяўленьня відэа актывіст зноў пачаў галадоўку, якая працягвалася болей за месяц.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG