Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібіі за тыдзень загінулі больш за сто чалавек


Больш за сто чалавек загінулі і 500 атрымалі раненьні ў сутычках, якія доўжыліся ўвесь тыдзень на захадзе Лібіі.

Канфлікт паміж байцамі былога атраду лібійскіх паўстанцаў і племем машашыя, якое не падтрымала леташняга паўстаньня супраць рэжыму Муамара Кадафі, разгарэўся 11 чэрвеня.

Пасьля зьвяржэньня Кадафі ў кастрычніку 2011 году ў Лібіі неаднаразова адбываліся сутыкненьні паміж рознымі плямёнамі.

Новыя ўлады Лібіі спрабуюць узяць пад кантроль разрозьненыя мясцовыя ўзброеныя групы і спадзяюцца, што гэты гвалт не перашкодзіць правесьці выбары ў нацыянальную асамблею 7 ліпеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG