Чаго чакаць пасьля чарговых кадравых перастановак.
Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі ў зьдзіўленьні ад заяваў Аляксандра Лукашэнкі з нагоды выбараў прэзыдэнта ЗША.
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША пераважнай большасьцю галасоў прыняла законапраект, які прадугледжвае ўвядзеньне санкцыяў супраць расейскіх чыноўнікаў, прычынных да гібелі ў маскоўскім СІЗА юрыста Сяргея Магніцкага.
Падчас сустрэчы ў Маскве з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін абвінаваціў зьняволеную ўдзельніцу панк-гурту Pussy Riot у антысэміцкіх дзеяньнях.
Як можна ацаніць дзейнасьць Паўла Латушкі на пасадзе міністра культуры, ці нясе ён адказнасьць за тыя нэгатыўныя працэсы, што адбываліся ў апошнія гады? Адказвае пісьменьнік, мастацтвазнаўца Віктар Марціновіч.
16 лістапада ў Менску прайшла канфэрэнцыя Нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства».
Як ацэньваюць дзеячы культуры, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі ролю Латушкі на пасадзе міністра культуры?
Восьмы зьезд непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў адбудзецца 18 лістапада ў Горадні.
Апэляцыйная камісія міжнароднага трыбуналу ў Гаазе апраўдала і загадала вызваліць двух харвацкіх генэралаў, якіх раней асудзілі за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасьці.
Павал Латушка, які займаў пасаду міністра культуры Беларусі, прызначаны паслом у Францыі і па сумяшчальніцтве прадстаўніком Беларусі пры ЮНЭСКО.
Упэўненасьць, што Беларусь неўзабаве ўвойдзе ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю, сёньня выказаў старшыня калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Хрысьценка.
Прэм'ер-міністар Эгіпту Хэшам Кандзіл наведвае Сэктар Газы. Ізраіль абвясьціў, што спыняе бамбаваньне на час гэтага візыту.
Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны суд крымінальную справу былога першага намесьніка старшыні Менгарвыканкаму Ігара Васільева.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызначыў Валерыя Вакульчыка старшынём Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, вызваліўшы яго ад пасады старшыні Сьледчага камітэту.
Памочнік кіраўніка Беларусі Валянцін Рыбакоў сустрэўся ў Вашынгтоне з намесьнікам памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Дэніэлам Расэлам.
Палестынскія ваеўнікі распачалі спробу абстрэлу самага буйнога гораду Ізраілю – Тэль-Авіву.
«Пры цяперашніх умовах аднаўленьне выхаду папяровай вэрсіі ARCHE – справа ня некалькіх дзён ці тыдняў, а як мінімум некалькіх месяцаў».
У праграме «Свабода бяз гальштукаў» абмяркоўваюць Сяргей Навумчык, Вячаслаў Ракіцкі і Ганна Соўсь.
Сі Цзіньпін, афіцыйна прызначаны генэральным сакратаром Камуністычнай партыі Кітаю, стаў фактычна другім наймацнейшым кіраўніком сьвету.
Калі ў мінулыя гады памежнікі выкрывалі тры-чатыры групы нелегалаў зь Беларусі за год, то сёлета іх ужо было сямнаццаць.
Палітвязень Павал Севярынец патрабуе ад спэцслужбаў вызваліць затрыманага КДБ Андрэя Гайдукова і растлумачыць апэрацыю па ягоным арышце.
У Палаце прадстаўнікоў 15 лістапада пры абмеркаваньні закона «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь» усе шэсьць дэпутатаў, якія ўдзельнічалі ў дыскусіі, выступалі па-беларуску.
15 лістапада дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зьбяруцца на сваё першае працоўнае пасяджэньне. Дагэтуль яны правялі ўжо тры пленарныя пасяджэньні. Аднак на іх вырашаліся выключна кадравыя пытаньні — былі абраныя сьпікер і віцэ-сьпікер, старшыні і намесьнікі старшыняў сталых камісіяў.
Пра магчымасьць далучэньня да Мытнага саюзу заявіў 13 лістапада ўкраінскі пасол у Расеі.
Такое меркаваньне выказаў Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Расеі Ўладзімер Ельчанка.
Шматдзённы зьезд Камуністычнай партыі Кітаю 14 лістапада скончыў працу. А ў чацьвер Цэнтральны камітэт КПК прызначыць членаў палітбюро, назаве імёны новых кіраўнікоў партыі і дзяржавы.
Парлямэнт Літвы ў аўторак прыняў пастанову, згодна зь якой ад сярэдзіны сьнежня спыняюцца паўнамоцтвы цяперашняга складу Галоўнай выбарчай камісіі.
У 2003 годзе другі прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма напісаў кнігу «Ўкраіна — не Расея». Пры чацьвёртым прэзыдэнту Віктару Януковічу насьпеў час пісаць артыкул «Украіна — не Беларусь».
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя са Старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.
Кітайская кампартыя завяршыла свой зьезд у Пэкіне і мае ў чацьвер абвясьціць склад свайго новага кіраўніцтва на наступнае дзесяцігодзьдзе.
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што ягоная краіна прызнала сырыйскую апазыцыю адзіным легітымным прадстаўніком сырыйскага народу.
Лешак Шарэпка заклікаў беларускія ўлады супрацоўнічаць з дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі і заявіў пра нязьменнасьць пазыцыі Эўразьвязу і Польшчы ў адносінах да Беларусі:
«Вельмі сумнеўна, каб 22-гадовы сьлесар мог сабраць зьвесткі стратэгічнага характару, цікавыя замежнай выведцы», — лічыць Андрэй Саладаў, рэдактар сайту «Агентура.ру» і аглядальнік «Новай газеты».
А афіцыйныя польскія ўлады нічога ня робяць для іх вызваленьня.
У Літве адрэагавалі на выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, які назваў літоўскую палітыку «жлобскай». Прадстаўнікі афіцыйнай Вільні зьвязваюць гэтую заяву зь невысокай культурай яе аўтара.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч просіць зьвестак пра вынікі парлямэнцкіх выбараў у Літве і Ўкраіне.
Калегі праваабаронцы Алеся Бяляцкага лічаць, што беларускія ўлады спрабуюць распачаць гандаль у справе вызваленьня палітвязьня.
Генэрал Дэвід Пэтрэус, кіраўнік Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня, ускалыхнуў грамадзкую думку ў ЗША, падаўшы на мінулым тыдні ў адстаўку з прычыны пазашлюбнай сувязі з жанчынай.
Сьледчы камітэт Беларусі працягнуў тэрмін утрыманьня пад вартай уладальніка менскага забаўляльнага цэнтру «Dankoff Club» Юрыя Данькова.
Апрача таго, што гэта тры чалавекі, іншых афіцыйных зьвестак няма. Але ў Віцебску ходзіць пагалоска, што ў ноч з 11 на 12 лістапада былі затрыманыя дзясяткі чалавек.
Экс-кандыдат на выбарах прэзыдэнта былы палітвязень Андрэй Саньнікаў, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі, назваў Віленскі мэмарандум беларускай апазыцыі «шкодным і небясьпечным».
Яна абвясьціла галадоўку 29 кастрычніка на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў парлямэнцкіх выбараў.
Учора прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Літва праводзіць «жлобскую палітыку».
Намесьнік кіраўніка моладзевага аб’яднаньня «Саюз маладых інтэлектуалаў» Андрэй Гайдукоў быў затрыманы ў Віцебску і 11 лістапада пераведзены ў СІЗА КДБ ў Менску.
На старонцы Рады БНР у Фэйсбуку апублікаваны поўны тэкст Выніковага Мэмарандуму, прынятага ў Вільні 3 лістапада. <b>Дадаюцца камэнтары</b>
Такую суму перадала Эўракамісія ў Эўрапэйскі фонд за дэмакратыю. Фонд пачне дзейнічаць у наступным годзе.
Былы галоўны рэдактар часопіса ARCHE паведаміў Радыё Свабода, што да такога ўчынку яго вымусіла сьледзтва, якое ўлада ўсчала супраць інтэлектуальнага выданьня.
Гомельскі грамадзкі актывіст, праваабаронца і юрыст па адукацыі Леанід Судаленка адмовіўся падаць дэклярацыю пра даходы й маёмасьць за 4 апошнія гады, якой ад яго запатрабавала падатковая інспэкцыя Савецкага раёну.
12 лістапада ўступілі ў дзеяньне зьмены ў законы аб тэрарызьме і аб супрацьдзеяньні экстрэмізму. Ці істотныя гэтыя зьмены і што яны азначаюць для ўдзельнікаў палітычнага працэсу ў Беларусі?
Андрэас Шокэнхоф — крытык палітыкі Масквы ў нямецкім ўрадзе
Загрузіць яшчэ