Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец: Свабоду Гайдукову!


Палітвязень Павал Севярынец патрабуе ад спэцслужбаў вызваліць затрыманага КДБ Андрэя Гайдукова і растлумачыць апэрацыю па ягоным арышце.

«Уся гэтая гісторыя з увязьненьнем Андрэя Гайдукова робіць уражаньне абсурду, прычым жорсткага і гвалтоўнага абсурду, накіраванага на запалохваньне грамадзтва. 22-гадовы сьлесар, намесьнік старшыні грамадзкага аб’яднаньня «Саюз маладых інтэлектуалаў», прыхільнік хрысціянскай дэмакратыі, актывіст сацыяльных сетак раптам, аказваецца, «закладвае тайнік». Што ж вы, прафэсіяналы, не дачакаліся там, ля «тайніка», якога-небудзь заакіянскага Джэймса Бонда, катораму так патрэбная «сацыяльна-эканамічная інфармацыя пра Рэспубліку Беларусь»? Можа, таму, што ніякага шпіёна і шпіянажу там няма? Крывавыя гісторыі пра японскіх і румынскіх «шпіёнаў» наша краіна ўжо праходзіла ў 1937 годзе. Можа, камусьці трэба паказаць, што КДБ працуе, і дзеля гэтага хапаюць першага ж актывіста, нязгоднага з рэжымам, які трапіўся пад руку. Ніхто ж ня верыць гэтым «афіцыйным вэрсіям», — цытуе Севярынца сайт БХД.

Павал Севярынец патрабуе неадкладна вызваліць Андрэя Гайдукова і заяўляе:

«Калі ніякіх ясных тлумачэньняў віны Гайдукова прадстаўлена ня будзе — можна лічыць, што ў Беларусі зьявіўся 15-ты палітвязень. Свабоду Гайдукову!»

Андрэй Гайдукоў цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Супраць яго ўсчалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 356 «Здрада дзяржаве ў форме правядзеньня агентурнай дзейнасьці». Пакараньне па гэтым артыкуле — ад 7 да 15 гадоў зьняволеньня. Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце Камітэту дзяржбясьпекі, затрыманы грамадзянін займаўся па заданьні замежнай выведкі зборам і перадачай інфармацыі палітычнага і эканамічнага характару. Яго затрымалі ў момант закладкі тайніка са зьвесткамі, якія цікавілі замежныя спэцслужбы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG